дзіну; прыказвалі так, калі хвалілі сваю жывёлу або збожжа. Ужываецца як агаворка, калі чалавек кажа пра што-н. нядобрае, пра што лепш было б не гаварыць. Насовіч: Дай Божа ў добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць. ДАЙ, БОЖА, УСЁ УМЕЦЬ, АЛЕ НЯ ЎСЁ РАБЩЬ *. Добра разбірацца ў розных справах, але рабіць іх у крайній выпадку. Грынолат: Добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць. ДАЙ, БОЖА, ХРЫСЬЦІЯНСКУЮ СЫЦЬ. Даўней так прыгаворвалі, калі сядалі за стол. Таксама казалі падлеткам, калі тыя прагавіта хапалі ў час ежы. ДАЙ, БОЖА, ЧУТАЕ ВІДЗІЦЬ. Гавораць так, калі сумняваюцца ў рэальнасці якога-н. пачутага факта. Насовіч: Дай, Божа, чутае відзець. ДАЙ, БОЖА, ЯМУ СВОЙ ЗАНЯТАК *. Зычуць таму, хто цешыцца з чужой бяды. ДАЛІ ПАЛОЖЫШ - БЛІЖЭЙ ВОЗЬМІШ *. Калі нейкую рэч добра прыхаваеш, дык у патрэбе хутчэй знойдзеш. Добра схаванае рэдка прападае. Насовіч: Далей паложыш, бліжэй возьмет. ДАЛІ Ў ЛЕС — БОЛІ ДРОЎ *. Чым больш адбываецца падзей, тым больш узнікае цяжкасцяў, складанасцяў, нечаканасцяў, з якіійі нялёгка справіцца. Насовіч: Далей у лес, болей труску (болей дроў); Грынолат: Чым далей у лес, тым болей дроў; Санько: Чым у лес далей, тым гусцей. ДАР ЗА ДАР, А ДАРМА НІЧОГА *. За падараваную рэч або за паслугу ці ласку трэба плаціць тым жа. Федароўскі: Дар за дар, а дармо ніц. ДАРАВАНАМУ КАНЮ Ў ЗУБЫ НІ ГЛЯДЗЯЦЬ. Не рэкамендуецца выказваць нездаволенасці падараванай або дармавой рэччу. Лепешаў: Дараванаму (дармовому) каню ў зубы не глядзяць. Гл. с. 173. ДАРМА I КАЗА ВАЎКУ НІ СКАЧА *. Калі каза ваўку паскача, дык воўк яе з'есць. «Дарма нічога не робіцца», — кажуць таму, хто просіць зрабіць яму што-н. Прыказваюць таму, хто за зробленае дабро адплачвае злом. Санько: Дарэмна і каза не спела; Дарма і каза цераз плот не скача; Каза ваўку дарма не скача; Дармавога нічога на свеце няма; Дзякуй не з 'ясі. ДАРОГА НІ СЬПІЦЬ *. Хто-н. сустрэнецца і ў начной дарозе. Федароўскі: Дорога ні паражняе. 2 Зак
Дадатковыя словы
грынблат, зесць
19 👁