ДАСЬЦЬ БОГ ДЗЕНЬ, ДАСЬЦЬ I ПАЖЫТАК *. Неяк будзе, усё ўладзіцца; раніцай усё будзе ясней на свежую галаву. Санько: Даў Бог стан — дасць i жупан; Дасцъ Бог хлеба — дасць і да хлеба; Дасць Бог дзет — дасцъ і спажытак. ДАСЬЦЬ БОГ ДОНЬКУ, ДАСЬЦЬ БОГ I ДОЛЬКУ *. Гавораць таму, хто гаруе, што ў сям'і дочкі, а не сыны. ДАТУЛЬ МАЦІ МІЛА, ПАКУЛЬ ПЯТЫ МЫЛА. Дзеці ўдзячны маці да той пары, пакуль яна клапоціцца пра іх дабрабыт. ДАЎ БЫ ШЭЛІГ НА МАЛЕЫН, ДЫК САМОМУ ПАТРЭБІН. I на добрую справу не можна афяраваць таго, што пільна самому патрэбна. Федароўскі: Даў бы на малебен, але і сам патрэбен. ДАЎШЫ ЛУГУ, ТРЭБА ДАЦЬ I ЛЕЙЦЫ. Даручыўшы каму-н. малую справу, трэба ўвесці яго ў курс усёй справы. Калі бацька даручыў сыну выконваць працу на гаспадарцы, дык ён мусіць дазволіць яму і кіраванне ёю. ДВА ВЯКІ ЖЫЦЬ НЕ БУДЗІМ *. Прыгаворваюць таму, хто збірае вялікія запасы. Ужываецца як неадабрэнне скупасці і напамінанне, што жыццё недаўгавечна. Федароўскі: Два векі ні перажыцъ; Бог веку ні прадлужыў. ДВА ГАДЫ НІ ВЯЧЭРАЙ, ДЫ К НА ТРЭЦІ ХЛЕБА ЗАСТАНЕЦЦА. Так гавораць жартам таму, хто позніцца на вячэру. ДВА КАТЫ НА АДНЫМ САЛЯ НЯ ТОЎПЮЦЦА. Калі два гаспадары жывуць у адной хаце або на адной гаспадарцы. Сапернікі разам не ўжываюцца. Насовіч: Два каты ў адным мяшку не месцюцца; Два мядзведзя ў адной бярлозе не месцюцца; Раманаў: У адной мярлозе два мядзведзі не ўжывуцца; Федароўскі: У адным мяшку два каты ні месцюцца. ДВОР ПА БОР, ВАРОТЫ ПА БАЛОТА. Пра бязладную гаспадарку і нядбайнага гаспадара. ДЗЕ БАЛIЦБ, ТАМ I ЛУЧАЩЦА. Гавораць, калі ўдараць па балючаму месцу або ўспомняць пра нейкія балючыя перажыванні, непрыемнасці. Санько: Дзе баліць, там і вытнешся; На балючае вока ўсе парушыны ляцяцъ. ДЗЕ ДЗЕНЬ, ДЗЕ НОЧ - I ТЫДЗЕНЬ ПРОЧ. Пра аднастайна пражытыя дні
Дадатковыя словы
сямі
15 👁