ДЗЕ КАМУ БАЛІЦЬ, ТАМ ТОЙ I СТУДЗЯ. Гаворыцца тады, калі хто-н. у размове пастаянна вяртаецца да таго, што яго турбуе, хвалюе. Федароўскі: Дзе баліць, там ударышся. ДЗЕ КІНЬ - ТАМ КЛШ, ДЗЕ ПАЛА - ТАМ ПРАПАЛА *. Пра цяжкасці ў працы, гаспадарцы і г. д. Федароўскі: Дзе не кінь, там клін. ДЗЕ КОРАТКА, ТАМ I РВЕЦЦА *. Калі ў чым-н. не шанцуе, тады і здараецца яшчэ большая непрыемнасць. Грынолат: Дзе тонка, там і рвецца; Дзе коротка, там рвецца, дзе болъш, так б 'ецца; Санько: Дзе коротка, там рвецца, дзе балюча, там б 'ецца. ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ, ТАМ ЛУГА 3 ВУЗЛОМ *. Так прыгаворвае той, каму дрэнна жывецца, хто скардзіцца на свой лес. ДЗЕ НАЧУЯ, ТАМ I ДНУЯ. Пра валачашчага чалавека. ДЗЕ НЯНЕК МНОГА, ТАМ ДЗІЦЯ БЕЗНОГА *. Пра гаспадарку, дзе многа работнікаў, а справа рухаецца вельмі марудна, бо кожны спадзяецца на суседа. Насѳ віч: Дзе нянек многа, там часта дзіця бязносае; Грынолат: Дзе нянек многа, там дзіця бязнога; Дзе нянек многа, там дзіця без носу; Дзе богата нянек, там дзеці бязносыя. ДЗЕ ШВА П 'ЮЦЬ, ТАМ I РАЗЬЛІВАЮЦЬ. Гавораць пераважна пры пачастках, калі незнарок праліваюць гарэлку, віно і да т. п., або калі губляюць нешта пры раздзеле чаго-н. ДЗЕ РОСТ, ТАМ I ЎМАЛОТ. Гавораць, калі парасло збожжа, дык з яго можна спадзявацца на добры ўмалот; таксама пра чалавека моцнага складу, з якога, можна спадзявацца, будзе добры работнік. ДЗЕ СЕЎ, ТАМ I ПРЫКІПЕЎ *. Пра неруплівага чалавека, які заседзіўся на доўгі час у каго-н. ДЗЕ СІРАЦЕ БАЦЬКУ БРАЦЬ? * Кажуць пра стан адзіноты, пакінутасці, безнагляднасці або, калі няма патрэбнай рэчы і прыходзіцца шукаць ёй нейкую замену. Федароўскі: Дзе сіраце бацька ўзяць, калі яго з роду ні было. ДЗЕ ТУТ У ВУБОСТВЯ ЖЫВУЧЫ, ДЫ ЗБ ПЕРЦАМ ЕСЬЦІ. Кажуць, калі нехта да благой адзежы аздобленне вешае
Дадатковыя словы
грынблат
12 👁