ДЗЕ ЎЖОН, ТАМ I ЎМАЛОТ. Калі ў селяніна вялікая колькасць снапоў, дык можна спадзявацца, што ён шмат намалоціць збожжа. ДЗЕ ХВЭСТ — I ЙІНА ТАМ ЕСТ *. Кажуць пра таго, хто без запрашэння ціснецца на чужыя бяседы ці ўмешваецца ў чужыя справы. ДЗЕ ЧОРТ HI АРАЎ, ТАМ СЕІЦЬ HI СТАЎ. Калі нехта не спадзяецца на ўдачу ў якой-н. справе, то ён не рызыкуе. ДЗЕЛЯ АДНАГО ЖЫДА КІРМАШ БУДЗЯ. Прыказвае селянін, калі лянуецца працаваць на гаспадарцы і хоча ехаць на кірмаш. ДЗЕЛЯ АДНАГО САЛДАТА НЯ БУДЗЯ ВОЙСКА ШЧАРБАТА. Прымаўляюць так, калі ў багатага гаспадара просядь тое, чаго ён мае шмат. ДЗЕЛЯ ДРУЖБЫ I ЦЫГАН ВЕШАЎСЯ. За кампанію пад уплывам грамады можна нарабіць шмат неразумных учынкаў. Насовіч: Дзеля дружбы цыган павесіуся; Федароўскі: Для кампаніі цыган даўся павесіцъ. ДЗІЦЯ ТРЭБА ГОД КАЧАЦЬ, ЯК ЯЕЧКА Й ПЯЦЬ ГАДОЎ ПАСЬЦЩЬ, ЯК АВЕЧКУ. Каб выхаваць добрае дзіця, трэба прыкласці многа працы і клопатаў. ДЗЯДЫ НЕ МЕЛІ БЯДЫ, А ЎНУКІ НАБРАЛІСЯ МУКЕ Раней было лепей. Федароўскі: Дзяды не зналі бяды, але ўнукі зажываюцъ мукі. ДЗЯКУЙ БОГУ, ШТО МЫШЫ ПАГАРЭЛІ. Калі пры вялікім убытку чалавек застаецца задаволеным хоць чым-н. Навуменка: Згарэла хата, згарэлі і кланы. ДЗЯКУЙ! - ВЫБАЧАЙ! АЛІ БОЛІ НІ ДАКУЧАЙ! Прыказваюць, калі частуюць няпрошанага госця. ДЗЯРЖЫ ГАЛАВУ Ў ХОЛДДЗЯ, БРУХА Ў ГОЛАДЗЯ, А НОГІ Ў ЦЯПЛЕ - НІКОЛІ НІ ПРАПАДЗЕШ. ДЗЯРЫ ЛАЗУ, КАЛІ ДЗЯРЭЦЦА. Работу трэба рабіць у адпаведны час. Гл. с. 146, 173, 193. ДЗЯРЭЦЦА - НА НОВАЯ СПАДЗЯЕЦЦА. Трэба рупіцца пра новую адзежку. Федароўскі: Дзярэцца, а яшчэ на новое не бярэцца. Гл. с. 173. ДЗЯЦІНЫ ХЛЕБ ГОРАК. Прыказваюць старыя бацькі, калі іх крыўдзяць дзеці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁