ДОБРА Ў ЛЮДЗЯХ, АЛЕ ЦЯЖКА Ў ГРУДЗЯХ. Kaжуць так тыя, хто жыве ў чужым краі, дзе знаходзіцца на заробках або замужам у чужой хаце. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА Й У ЗАПЕЧКУ, А БЛАГОЙ БЛАГАЦЕ БРЫДКА Й НА КУЦЕ *. Паважаны, заслужены чалавек і на другарадным месцы сваей славы не траціць. Федароускі: Доброму ўсюды добра, а кепскаму кепско. ДОБРАЯ ДАЛЁКА ЧУВАЦЬ, А БЛАГОЯ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ *. Добрая слава распаўсюджваецца далёка, а яшчэ далей разносяцца благія чуткі. Напамінак маладым, каб яны ўстрымаліся ад благіх паводзін. Насовіч: Доброе чувацъ далёка, а дурное яшчэ далей; Федароускі: Добрав далёка чувацъ, а ліхое яшчэ далей; Добрав доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй. ДОБРАЯ СЛАВА ДОМА ЛЯЖЫЦЬ, А БЛАГАЯ ДАЛЁКА БЯЖЫЦЬ *. Благая слава хутка распаўсюджваецца, а добрая слава чалавека можа застацца невядомай. Федароускі: Добрая слава дарожша багацтва. ДОБРЫ СЯБРА ТАГО НІ ДАСЬЦЬ, ШТО БЛАГАЯ ЗЯМЕЛЬКА. Больш за ўсё дабрабыту дабудзеш працай сваіх рук, чым пры дапамозе некага, нават добрага сябра. Благая зямля з году ў год жывіць, чаго сябра не зробіць. ДОЖДЖ ІДЗЕ - ГРЫБЫ БУДУЦЬ, ДЗЕЎКІ РАСТУЦЬ — БАБЫ БУДУЦЬ. Гэтак жартуюць, калі ў сям'і расце шмат дзяўчат. ДОЛЯ МАЯ ЧУБАТАЯ - НІХТО МЯНЕ НІ СВАТАЯ. Пра дзяўчыну, якую ніхто не бярэ замуж. ДОРАГА ЛЫЖКА ДА АБЕДУ. Гавораць так, калі прыходзіцца пераплачваць за рэч, без якой не можна абыйсціся ў пэўнай сітуацыі ў гэты момант. Каштоўна, прыемна тое, што зроблена, атрымана ў час. Насовіч: Дорога ложка к абеду; Грынолат: Да абеду лыжка дорога; Дарага лыжка перад абедам; Санько: Дарагое яечка да Вялікадня; Дарагая помач у свой час; Усё добра ў пару; Не ў час лыжка па абедзе. ДОРАГА НЯ ТОЕ, ШТО Ў ГОД, АЛІ ТОЯ, ШТО Ў РОТ. Кажуць пра пераплату за неабходны харч або за абмен якіх-н. рэчаў на хлеб і іншыя харчовыя тавары. ДОСЯ БЛАЗНАВАЦЬ, КАЛІ СТАЛІ Й ДЗЕЦІ ЎЗНАВАЦЬ. Пры дзецях не варта казаць непрыстойнасці
Дадатковыя словы
грынблат, сямі, тэты
19 👁