ДОЎГ НЯ ГРЭЯ. Так кажуць пра доўг, які прыйдзецца калі-н. аддаваць. Таму разважлівы чалавек і ў пільнай патрэбе не хоча залазіць у даўгі, а калі завінаваціцца, стараецца хутка вярнуць доўг. ДУДАР ДУДАРУ ДАРМА ЙГРАЯ. Людзі аднаго рамясла, грамадскага стану, звания звычайна адзін аднаму дапамагаюць. Насовіч: Дудар дудару дарма іграе; Федароўскі: Дудар і дудару дармо грацъ ні будзе (дармо ні заграе). ДУРАНЬ ДУРНЯ ЗНАЯ, ДУРАНЬ ДУРНЯ I ЧАПАЯ. Прыказваюць таму, хто з недарэчным чалавекам уступае ў спрэчку, у жарты. ДУРНЯ I Ў ЦАРКВЕ Б'ЮЦЬ *. Дурня і ў пристойным месцы не шануюць. Федароўскі: Дурня і з касцёла выкідаюцъ (і ў касцёле б 'юцъ). ДУРНЯ ДОЎГА ШУКАЦЬ НЯ ТРЭБА - ЁН САМ СЯБЕ ПАКАЖА *. Кажуць пра таго, хто недарэчнае пляце, нясе лухту. ДУРНЯ НЯ СЕЮЦЬ, НІ ПАШУЦЬ, А ЁН САМ РОДЗІЦЦА. Гаворыцца звычайна як ацэнка чыйго-н. промаху, недарэчнага ўчынку і г. д. Насовіч: Дурняў не сеюцъ, а самі родзяща; Федароўскі: Дурняў не сеюцъ, не гаруць, яны самі родзяща; Санько: Дурняў не сеюцъ і не жнуць, яны самі растуцъ; Дуранъ не родзіцца, а сам знаходзіцца; Добрую траву чалавек сее, а ліхая черт ведае адкулъ бярэцца. ДУША МЕРУ ЗНАЯ *. Чалавек павінен ведаць, колькі можа выпіць, каб не ахмялець. Насовіч: Душа меру знаецъ; Федароўскі: Губа меру знае. ДУША НЕ КОРАБ *. Адказвае госць, калі гаспадыня наракае, што ён мала еў. Е ЕДУ Ў РЫГУ ПА СОЛЬ, ПА СКРЫГУ. Адказваюць так, калі не хочуць сказаць, куцы едуць, калі іх пытаюць: «Куцы едзеш?» Гл. с. 31. ЕЖ, ДУРАНЬ, БО Ж ТО 3 МАКАМ *. Гаворыцца як падахвочванне да чаго-н., калі нехта заахвочвае каго-н. да таго, каму што не падабаецца. Насовіч: Еш, дурань, бо то з макам; Выслоўі: Еш, дурань, бо то з макам
Дадатковыя словы
бюць
17 👁