ЕЖ КАПУСТУ I 3 ГРЫБАМІ, ДЗЯРЖЫ ЯЗЫК ЗА ЗУБАМІ. Напамінаюць, каб за ядой пустога не гаварылі, а таксама нічога лішняга, каб не выдаць сакрэт. Санько: Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш — трасиу з 'ясі. Ж ЖВАВАМУ КАНЮ ПУП НІ ПАКАЗВАЙ. Добрага работніка не трэба падганяць. ЖОНКА - МУЖЫКОВА ПЯЧОНКА *. Якая б жонка не трапілася, з ёю трэба век дажываць. Грынолат: Жонка не рукаў — не адпораш; Жонка не бот — не скінеш. ЖЫВЁМ, ЯК БРАЦЬЦЯ, А РАХУШСЯ, ЯК ЖЫДЫ. Жывуць дружна, але за паслугі расплачваюцца. ЖЫВІ ПРОСТА - ПРАЖЫВЕШ ЛЕТ ДО СТА. Жыві памяркоўна, дык пражывеш доўга. ЖЫВЫ ЖЫВОЯ Й ДУМАЯ. Кажуць пра чалавека, які ў першую чаргу звяртае ўвагу на першачарговыя, жыццёва надзённыя клопаты. ЖЫТНІ КОЛАС ВЯДЗЕ ГОЛАС. Хто пад'еў, таму і пяецца. 3 3 АГНЁМ НІ ЖАРТУЙ I ВАДЗЕ НІ ВЕР *. Перасцярога пры небяспечных сітуацыях: пры агні, пры купанні і г. д. Санько: 3 агнём жартаў няма; Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш; Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу. 3 АДНАГО ВАЛА ДЗЬВЮХ СКУР НІ ДЗЯРУЦЬ. Так выказваюцца супраць вялікіх падаткаў або тады, калі хочуць узяць з каго-н. яшчэ раз плату за тое, што ён ужо расплаціўся нейкім чынам. Насовіч: Дзве скуры з аднаго вала не дзяруць; Федароўскі: Хочаш з аднаго вала дзесяць скур драцъ; 3 аднаго вала дзьвух скур (шкур, сем скур) ні дзеруць. 3 БЛАГОГА БЫКА НІ ЛОЮ, НІ МАЛАКА. Прымаўляюць пра благую скаціну або бескарыснага чалавека. Федароўскі: Ні лой, ні масло. 3 БЛАГОГА КУСТА БЛАГАЯ I ПТУШКА ВЫЛІТАЯ. Кажуць, калі вырадкі і злачынцы выводзяцца з благой радні. Федароўскі: Які куст, такія адросткі
Дадатковыя словы
грынблат, падеў
16 👁