БЛАГОГА СТАТКУ HI Ў КЛЕЦІ ЛОЮ, HI Ў ХЛЕВЯ ГНОЮ. Пра благі статак, благіх працаўнікоў i г. д. 3 БОГАМ, ПАРАСКА, КАЛІ ЛЮДЗІ ЗДАРАЮЦЦА Прымаўляюць благому чалавеку, калі той пагражае пакінуць грамаду. 3 ВЯЛІКАГА ГРУКУ МАЛЫ ДОЖДЖ БЫВАЯ *. Выказваюць, калі шумная справа канчаецца нічым. Кажуць, калі ў вялікую міску налілі мала есці або на каго-н. адзелі вялікую адзежу. 3 ГЭТАГА ВІТАШКА КОЖНЫ 3 СВАЙГО ГАРШКА. [МІШКА]. Гэтак абвяшчаюць, што з наступнага месяца кожны самастойна будзе харчавацца. 3 ГЭТАГА КВАСУ ШВА НЯ БУДЗЯ. Калі лічаць, што распачатая праца не дасць жаданага выніку. 3 ДУРНЯМ HI ЗНАЙСЬЦІ, HI ЗГУБІЦЬ *. 3 дурным справы не зробіш, не дамовішся, ні дасягнеш чаго-н. добрага, талковага. Федароўскі: 3 дурным i нашоўшы ні падзеліш (ўкраўшы ні падзеліш); 3 дурным лепш згубіць, як знайсці. 3 KIM ПАЗНАІШСЯ, ГЭТАКІМ I САМ СТАНІШСЯ. Пра таго, хто пераняў погляды, звычкі i г. д. таго, з кім жыве, дружыць, мае зносіны. Санько: 3 якім опознается, такім станется; За пчолкаю — у мёд, за жукам — у гной; Ліхая хеўра на ліха вывядзе. Гл. с. 248. 3 МАЛАДОСЬЦІ ЛЕПШ ГРЫЗЬЦІ КОСЬЦІ, А ПАД СТАРАСЬЦЬ МЯСА ЕСЬЦІ. Лепш замалада пагаладаць, каб прыдбаць нешта на старасць і пражыць яе без турбот. 3 МАЛОЙ ІСКРЫНКІ ВЯЛІКІ ПАЖАР БЫВАЯ *. 3 нязначнай прычыны вялікая справа выбухае. Федароўскі: 3 малой іскры вялікі агонь (пажар) бывав. 3 МАНОЙ СЬВЕТ ПРОЙДЗІШ, АЛІ НАЗАД НЯ ВЕРНІШСЯ. Другі раз не падманеш. Грынолат: Хітрасцю ўвесь свет перайдзеш, а назад не вернется. Гл. С. 142, 150, 162. 3 МУЗЫКІ I ДУДАРА НЯ БУДЗЯ ГАСПАДАРА *. Калі музыкі загульваюць на вяселлях ды ігрышчах, дык гаспадарка марнуецца. Федароўскі: 3 музыкі да млынара ні будзе гаспадара; 3 музыкі да маляра нігды німа гаспадара. 3 НІЗАБІТАГА ЛІСА ШУБЫ НЯ ШЫЮЦЬ. Прыгаворваюць таму, хто марыць пра вялікія планы, не маючы на гэта грунтоўнай падставы i матэрыяльных магчымасцяў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
13 👁