ПЕСЬНІ СЛОВА НІ ВЫКІДАЮЦЬ *. Нічога не зробіш, прыходзіцца сказаць усю праўду, хоць звычайна i непрыемную. Прымаўляе таксама той, у каго ў працэсе гутаркі трапілася непрыстойнае слова. Насовіч: 3 песні слова не выкінуць; Санько: 3 песні слова не выкідаюць; як спяваюць, так спяваюць; 3 песні слова не выкінеш, а плачучы не направіш; Федароўскі: 3 песьні слова не выкінеш. 3 СЫНАМ СВАРЫСЯ ДЫ НА ПЕЧ БЯРЫСЯ; ЗЬ ЗЯЦЕМ СВАРЫСЯ ДЫ ЗА ПАРОГ ЦЯГН1СЯ *. Сварка з кроўнымі родзічамі не так небяспечна, як з дальнімі. Насовіч: 3 сынам сварыся, за печ бярыся, а з зяцем сварыся, за дзверы бярыся; Федароўскі: 3 сынам бійся дый на печ берыся, а з зяцем бійся і за порог берыся. 3 ТРОХ СЁЛ ПА С АБАКУ. Так кажуць пра людзей з розных мясцовасцяў i з рознымі характарамі і поглядамі, якія ніколі не прыйдуць да згоды. 3 ЧУЖОГА КАНЯ Й У ГРАЗІ СЬСІДАЮЦЬ *. Калі спаганяюць пазычаную рэч у самы непадыходзячы момант або патрабуюць пакінуць месца, якое занята не па праву. 3 ЧУЖЫХ СЬЛЁЗ НІХТО НІ РАЗЖЫЎСЯ. Пра таго, хто радуецца чужому няшчасцю. ЗА АДНАГО БІТАГА (ВУЧОНАГА) ДВУХ НЯБІТЫХ ДАЮЦЬ ДЫЙ ТО НІ БЯРУЦЬ *. Адзін бывалы, вучаны чалавек варты двух нявопытных, неспрактыкаваных. Кажуць пра таго, хто прайшоў жыццёвыя выпрабаванні. Насовіч: За аднаго бітага дзесяць небітых даюць і так не даюць; Федароўскі: Адзін біты за дзесяць нібітых; Не біт — не чалавек, не мят — не ремень; Толькі біты кія баіцца. ЗА АДНЫМ МАХАМ СЕМСОТ МУХ ЗАБІВАХАМ. Жарт з бескарыснай і няхітрай работы. ЗА ДУРНОЙ ГАЛАВОЙ ДЫК НАГАМ НІСПАКОЙ *. За непрадуманыя ўчынкі, дзеянні даводзіцца разлічвацца: паўторна рабіць што-н., ісці яшчэ раз куды-н. і г. д. Насовіч: За дурной галавою нагом непакой; Федароўскі: 3 дурною галавою не ісці ў лес з булавою. ЗА ДУШУ БЯРЫСЯ, А ЗА КІШ ЭНЬ НІ БЯРЫСЯ. Паручыцца можна толькі за сваё сумленне. Прымаўляюць таму, хто пачынае спрачацца за сумленне іншага, бо нават і за сваю кішэнь нельга паручыцца, бо ў яе можна нешта ўлажыць ці вынуць. Насовіч: За сваю душу бярыся, а за 2а Зак
18 👁