кішэнь не бярыся; Федароўскі: За душу берыся, а за кішень ні берыся. ЗА ЗОЛОТА БЫЛА ЗМОЛАТА; I ЗА СІРАБРО НЯ БУДЗЯ ДАБРО. Перасцярога не квапіцца на дарагія падарункі. ЗА ЛОКАЦЬ СЯБЕ НЯ ЎКУСІШ. Калі нічога не можна зрабіць, каб выправіць становішча, і горка шкадаваць пра няздзейсненае, непапраўна страчанае. ЗА СВАЕ ГРОШЫ ЎСЮДЫ ХАРОШЫ *. Заможнага чалавека ўсюды хваляць. Насовіч: За свой грош усюды хорош; Федароўскі: За грошы ўсюды шабас; За грошы, то ўсюды пан; За свой грош — кожны хорош. ЗА ЧУЖОЯ ЛЫЧКА РЭМІНЬЧЫКАМ ПЛАЦІЦЦА. Напамінак таму, хто прагне чужых рэчаў, бо за чужую нават тайную рэч прыдзецца дорага заплаціць. Насовіч: За чужое лычка згубіш свой ремушок (не аплацішся сваім ременъчыкам); Федароўскі: Лепша своё лычка, як чужы ремушок; Узяўшы чужое лычка, заплаціш ременъчыкам. ЗА ЧУЖЫМ ПАГОНІШСЯ, ДЫК СВАЁ ЎТРАЦІШ *. ЗАБЩ Ь БАБ РА, НЯ БУДЗЯ ДАБРА. За парушэнне адвечнага звычаю панясеш пакаранне. 3 даўніх часоў за паляванне на баброў строга каралі. Насовіч: Калі заб'еш бабра, то не будзе табе дабра; Грынолат: Хто заб'е бабра, не мецьме дабра; Хто заб'е бабра, той не мае дабра; Федароўскі: Хто заб'е бабра, не мецьме (не будзе мець) дабра; Забіў бабра, ні мецімеш дабра; Калі заб'еш бабра, не будзеш мець дабра; Не бій бабра: не будзе дабра. ЗАГЛЯНЯ СОНЦА I Ў НАША ВАКОНЦА. Кажуць у цяжкі час з надзеяй, што няўдача мінецца, наступяць добрыя часы, збудуцца надзеі, даб'ёмся мы свайго. ЗАМОК НІ ДЛЯ ЗЛАДЗЕЯ, АЛЕ ДЛЯ ПАНА-ДАБРАДЗЕЯ *. Гавораць, калі нехта дзівіцца, як зладзеі з-пад замка маглі ўкрасці. Насовіч: Замок не ад злодзея вешаюць, да ад добрага чалавека; Федароўскі: Замок для (анно, ад) добраго чалавека. ЗАПАС БЯДЫ НЯ ЧЫНЯ *. Запас ніколі не пашкодзіць. Санько: Добра, у кого запас на ліхі час; Вялікая куча не надакучыць; Запас месца не пралежыць; Запас бяды не чыніць; Хто жыве без запасу, той гіне без часу
Дадатковыя словы
грынблат, дабёмся, забе, забеш
11 👁