ЗАРАКАЛАСЯ СЬВІНЯ Ў ГАРОД ЛАЗІЦЬ. Прымаўляюць, калі шкоднік заракаецца шкоду рабіць, злачынца заракаецца злачынства рабіць i г. д. ЗАРУЧЫНЫ - РАЗЛУЧАНЫ, ВЯНЕЦ - УСЯМУ KAНЕЦ. Пра таго, хто дамагаецца, каб пасля заручын адмяніць вяселле. Федароўскі: Заручыўся — усцаўся, ажаніўся — усраўся. ЗАЎСЁДЫ БОЙСЯ СТАРОГА СТАРЦА Й НОВАГА БАГАТЫРА. Стары выцягне ўсё просьбамі, а багатыр пагрозамі i ашуканствам. ЗІМОВАЕ МУРАВАНЬНЯ, СТАРОГА КАХАНЬНЯ, П'ЯНАГА НАБАЖЭНСТВА - УСЁ ТЭТА БЛАЗЕНСТВА. Прымаўляюць, калі стары жэніцца. ЗЛОДЗІ ПЯРЭЙДЗЯ - ВУГЛЫ ПАКІНЯ; АГОНЬ ПЯРЭЙДЗЯ — ПОШЛ ПАКІНЯ *. Прыгаворвае той, у каго дом i будынкі пагарэлі. ЗЛОДЗІЮ АДНА ДАРОГА, А ГАСПАДАРУ ДЗЕСІЦЬ. Сцвярджэнне, што злавіць злодзея — справа складаная. ЗНАЙКА ЛЯЖЫЦЬ, А НІЗНАЙКА БЯЖЫЦЬ. Калі хто знае сваю работу, то ёсць поспех у працы, а хто не разумев сваей работы, той бегае і не мае поспеху. ЗНАЯ ЁН ТОЛЬКІ 3 НОСУ КАП! ДЫ Ў РОТ ХАП! Кажуць, калі блазен-падлетак умешваецца ў гутарку старэйшых і пачынае іх вучыць. Гл. с. 149. ЗОЛАТА I Ў ГРАЗІ БЛІШ ЧЫЦЬ *. Добрае нідзе не траціць сваіх выдатных якасцяў. Чалавек з вялікімі заслугамі заўсёды ў пашане. Санько: Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць); Золата і на сметніку відаць; Насовіч: Золата і ў попелу свеціцца; Федароўскі: Золато і ў попелі пазнаць. ЗЬ ЯДЫ НІ ЗАБАГАЦІІШ, А ТОЛЬКІ АПУЗАЦІІШ. Пра таго, хто мае ахвоту шмат есці. ЗЬМ ІЦІР ХІЦІР, АЛ1 I САЎКА НІ ДУРНЫ *. Прыгаворваюць пра таго, хто не даўся, каб яго ашукалі. Грынолат: Хіцёр Міцёр, і Саўка (Кузьма) не дурак; Дзміцер хіцер, da і Саўка не дурак; Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань. З'ЕЎ СУЧКУ, ДЫ К ЕЖ I СКУРКУ. Бяры і апошняе! 2а
Дадатковыя словы
блат, зеў, пянага
12 👁