I I ДА МЯСА ТРЭБА ЗАКРАСА *. I добрае робіцца яшчэ лепшым, калі яго ўпрыгожыць. I ЗА ШЧЭПКУ ЗНАЙДЗЩ ЦА ПРЫЧЭПКА. Кажуць пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н. I МЯДЗВЕДЗЯ Ж ВУЧУЦЬ. Прымаўляюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, спасылаючыся на адсутнасць здольнасцяў. Федароўскі: I мядзведзя скакаць вучаць. I РЫБКІ Н1 ХАЧУ, I ЛЫТКІ НІ МАЧУ. Кажа той, хто адмаўляецца ад удзелу ў чым-н. прыбытковым, аде турботным прадпрыемстве. Гл.: Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу. I САВА СВАЕ ДЗЕТКІ ХВАЛЯ: ПУЗАЦЕНЬКІЯ, РЫЛАЦІНЬКІЯ, ЗІРКАЦІНЬКІЯ. Прымаўляюць так, калі нехта хваліць сваё благое. I САМ НІ ГАМ, I ДРУГОМУ НІ ДАМ. Хто сам не карыстаецца і другому не дае. I СЫДЕНЫ ВУШЫ МАЮЦЬ. Перасцярога таму, каго могуць падслухаць. I ТАГО ДАЖДЖОМ, ШТО ПОЙДЗЕ СЬНЕГ 3 ДАЖДЖОМ. Гавораць, калі ў жыцці здараюцца супярэчлівыя нечаканасці. I Ў ДОБРЫМ РОДЗЯ, А ЎДАСЦА ШЭЛЬМА Й ЗЛОД31. У сям'і, калектыве заўсёды сярод большасці сумленных людзей сустракаецца хоць адзін благі. Федароўскі: Німа роду без выраду. I Ў ПЕКЛЯ ПАСЯ РОД, ДЫ К ПЕКНА; КЕПСКА Й У РАІ, КАЛІ НА КРАІ *. Хоць і ў найгоршым месцы, але калі акажашся сярод кіраўніцтва, дык будзе добра; а калі і ў найлепшым месцы, але на краі, у глухім закутку, будзе дрэнна. I Я НІ Я, I ХАТА НІ МАЯ *. Пра таго, хто выракаецца сваіх папярэдніх слоў і дзеянняў. Гаворыць, калі поўнасцю адмаўляе сваё дачыненне да чаго-н. IГРУШКА - МІНУШКА, ЛЕТЦА МІНЕЦЦА, А Ў ВОЧЫ ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЦА. За малаважную прычыну не варта заводзіць звадку. ІШОЎ ДЗЕД БЕДНЫ, ЗНАЙШОЎ КАЦЁЛ МЕДНЫ. Калі беднаму здараецца шчасце. Гл. с
Дадатковыя словы
сямі
15 👁