к КАБ БЫЛІ ГРУДЗІ НА ЗАВЕСАХ, ДЫК БЫ СЭРЦА ПАКАЗАЎ. Запэўненне, што кажа шчырую праўду. КАБ ВЕДАНЬНЯ, ДЗЕ АБВАЛІШСЯ, ДЫК БЫ АБЫШОЎ ТОЕ МЕСЦА *. Гавораць так, калі здарыцца няшчасце, і пацярпеўшы шкадуе пра сваю неабачлівасць, якую можна было прадухіліць вядомымі яму сродкамі. Санько: Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы; Каб ведаў, дзе павалішся, леней бы там сеў (лёг); Каб ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы. КАБ ГУЛЬТАЙ РАБІЎ, ДЫК БЫ I ДОМА ХЛЕБ БЫЎ. Пра гультая, які быццам бы ходзіць па свеце, шукаючы хлеба. КАБ МАЙМУ СЫНУ ТОЙ РОЗУМ НАПЕРАД, ШТО Ў МУЖЫКА ЗЗАДУ *. Гэтак прыказвае месціч пра сялянскі розум. КАБ НІ КЛІН, ДЫ НЯ МОХ, ДЫ К БЫ ЦЕСІЛЬ ЗДОХ *. Жарт з цесляра, які з дапамогай кліна і моху ліквідуе свае хібы ў рабоце. Федароўскі: Каб ні клін i ні мох, цесьляр (майстар) бы здох; Жеб ні клін да ні мох, то б майстер здох. КАБ НЯ ДЗІРКА Ў РОЦЯ, ДЫК ХАДЗІЎ БЫ Ў ЗЛОЦЯ *. Гэтак наракае бедны, што ўсё жыццё ён працуе толькі на ежу. Насовіч: 'одзів бы ў злоце, да дзірка ў роце; Федароўскі: Хадзіў бы ў злоці, каб ні дзіра ў році; Каб ня дзіра ў році, то хадзіў бы ў злоці. КАБ НЯ ЕЖКА, НІ АДЗЕЖКА, ДЫК БЫЛА Б ГРОШЫ ДЗЕЖКА *. Чалавек увесь свой век працуе на ежу i адзежу. КАБ ПРАЗ МАЕ ГАРЛЕЧКА ДЫ ЦІКЛА РЭЧКА, ДЫК БЫ Я НАПІЎСЯ. Пра гультая, які лянуецца самога сябе забяспечыць. КАБ СЬВІНЬНІ РОП, ДЫК БЫ ІНА ЎВЕСЬ СЬВЕТ ЗБАЛА. Кажуць пра злоснага чалавека, які крыўдзіў бы іншых, калі меў бы ўладу i злоўжываў сваім сгановішчам. Федароўскі: Каб сьвіня мела рогі, то б цэлы сьвет пабарола (збадала); Каб у сьвіні былі рогі, то б нікому не ўступіла з дарогі. КАБ ТВАЁ СЛОЎЦА ДЫ БОГУ Ў СЭРЦА. Прамаўляецца гэтак, калі дзякуюць за добрыя пажаданні. Федароўскі: Каб тваё слова Богу ў вушы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁