КАБ ТЫ ГЭТАК 3 НОСАМ (3 ДУХАМ) БЫЎ, ЯК ТЭТА ПРАЎДА. Пра манюку, які распускав небыліцы. КАБЫЛА ЗА ДЗЕЛАМ, А ЖАРАБЯ БЯЗ ДЗЕЛА. Калі запрошаны ў госці прыводзіць з сабой яшчэ незапрошанага. КАВАЛЬ КУЕ — ЖОНКА ПЯЕ. Калі ў каваля ёсць работа, то ў дастатку і жонка. КАВАЛЬ РОБЯ ЛЮДЗЬМІ, А СТАЛЯР РОБЯ ГРУДЗЬМІ. Кавалю дапамагае завознік, а сталяр мусіць сам выконваць усю працу. КАЖУШОК ДЗЯРЖЫЦЬ ДУШОК *. Гэтак сяляне ўсхваляюць кажух, які бароніць ад марозу. КАЗАЛА КАЧАРГА ГУЛЯЩ ДА ЧАЦЬВІРГА *. Даўней вяселле ў Беларусі звычайна працягвалася да серады, але калі госці разгуляюцца, дык яно працягваецца да чацвярга. А калі і ў чацвер госці не разыходзіліся, дык гаспадару даводзілася разганяць вяселле качаргой. КАЙІНЬНЯ ПОЗНА ХОДЗЯ. Пра таго, хто позна раскайваецца. Федароўскі: Каянка будзе, а паўроткі ні (не) будзе; Каянка есць, да (але) паўроткі німа. КАЛІ БАБА ХРОМА, ДЫК СЯДЗІ ДОМА. Хто нядужы або няздольны да цяжкай працы, хай не бярэцца за такую работу. КАЛІ БОГ ДАСЫДЬ, ДЫК У ВАКНО ПАДАСЬЦЬ *. Калі пашанцуе каму-н., дык шчасце само прыйдзе ў хату. Федароўскі: Калі Бог дасць, то і праз акно падасць. КАЛІ БОГ ЗАХОЧА ЧАЛАВЕКА ПАКАРАЦЬ, ДЫК ПЕРШ РОЗУМ АДБЯРЭ *. Пра таго, хто трапіў у бяду праз сваю дурноту і неразважлівасць. Насовіч: Калі Бог хоче каго укараць, то упярод розум адбяре. КАЛІ БОГ НІ ДАПУСЬЦЯ, ДЫ К СЬВІНЬНЯ НЕ З'ЕСЬЦЬ. Гэтак адказваюць на пагрозу слабых або нікчэмных людзей, рызыкоўнае, здавалася, становішча, якое скончыцца мірам. Насовіч: Калі Бог зсудзіць, то і чорт ні разгудзіць; Федароўскі: Калі Бог ні засудзіць, то ліхо не згудзіцъ. КАЛІ БРУСЬНІЦА ЧЫРВАНАБОКА, ДЫК ПАРАБАК НАСЬПІЦЬ ВОКА. Брусніцы пачынаюць спець у канцы ліпеня, калі ноч прыбудзе; тады парабак выспіцца. Федароўскі: Як у брусніцы чырвоныя бока, тады парабак наспіць вока
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесьць
10 👁