КАЛІ БУДЗЕМ У БОГА ГОДНЫ, ДЫК НЯ БУДЗІМ ГАЛОДНЫ. Не адным толькі хлебам жыве чалавек; пра таго, хто надта клапоціцца аб ежы. КАЛІ БУДЗІШ МІНЯЦЬ, ДЫК БУДЗЯ ХАМУТ ГУЛЯ ЦЬ. Папярэджанне таму, хто мае ахвоту мяняць коні з гандляром. Федароўскі: Хто мяте, той гарно мае. КАЛІ БУДЗІШ УСЁ ВЕДАЦЬ, ДЫК СКОРА САСТАРЭІШСЯ. Кажуць падлеткам, якія цікавяцца справамі не іх веку. КАЛІ ВАЛИЩА МАЛЫ, ДЫК БОГ ПАДКІДАЕ ПАДУ ШАЧКУ, А КАЛІ СТАРЫ ВАЛИЩА, ДЫК БОГ ПАДКІДАЕ БАРАНУ. Калі стары зваліцца, то скалечыцца, а малы — застанецца не пашкоджаным. КАЛІ ВЕРУЦЬ, ДЫК НЕ ПРАВІРАЙСЯ. Не злоўжывай даверам. КАЛІ ВІНІН, ДЫК АДДАЦЬ ПАВІНЕН *. Гавораць, каб быў сумленным у дачыненні да іншых. Насовіч: Што вінен, отдаць повінен. КАЛІ ВІСЕЦЬ, ДЫК ЗА АБЕДЗЬВЕ НАГІ. Даводзь справу да канца, хоць яна і рызыкоўная. Федароўскі: Што мер вісець за адну ногу, то лети за абедзьве. КАЛІ ВЯДЗЕЦЦА, ДЫК I НА ШЧЭПКУ ПРАДЗЕЦЦА *. Калі ручыць, дык маеш поспехі без адмысловых захадаў. КАЛІ ДА ЦЯБЕ НЯ П 'ЮЦЬ, ДЫК I НІ КАЖЫ «ЗДАРОЎ БУДЗЬ!» Прыказваюць таму, хто карысліва набіваецца ў кампанію, дзе ён не пажаданы. Федароўскі: Кеды да цебе ні п 'юць, то ні перепівай; Кеды ні кажуць «здароў будзь», то ні кажы «на здрове»; Калі да цябе ні п 'юць, то ні кажы «дзякую». КАЛІ ДАЛО ЗРАБЩ Ь, ДЫ К ДАСЬЦЬ I ЗЬЕСЬЦІ. Калі летам не было перашкод у зборы збожжа і сена, дык статак за зіму з'есць болыи корму. КАЛІ ДЗЕНЬ ДАЎЖЭЯ, ДЫ К НІТКА КАРАЦЕЯ. Жанчыны спрадалі болыи кудзелі вечарам і досвіткам, калі былі доўгія ночы, а ўдзень была іншая работа. КАЛІ ЁСЦЬ - ЖАРЫ, А НЯМА - МРЫ. Пра таго, хто жыве сённяшнім днём. Федароўскі: Як ест, то жры, як німа, то мры. КАЛІ ЖОНКА НІ АДПРАДЗЕ, ДЫК ТАК ПРАПАДЗЕ. Выказваюцца пра ненадзейнага даўжніка
Дадатковыя словы
зесць
12 👁