КАЛІ 3 ЗАСЕКА ЦЯЧЭ, ДЫ К I НЯЎМЕКА ХЛЕБ СЬПЯЧЭ *. Калі ёсць на чым гаспадарыць, дык i мала спрактыкаваны чалавек нешта зробіць. Насовіч: / кошка бліноў напяче, калі сало сцяче. КАЛІ ЗА СВАІМ ЙІЗЫКОМ СЛОВА НЯ ЎДЗЕРЖЫШ, ДЫК I НА ЧУЖЫ ЯЗЫ К НІ СПАДЗІВАЙСЯ. Калі нехта наракае, што яго сябра выдаў ягоны сакрэт. КАЛІ ЗАХОЧЫШ ЗА ЧУЖУЮ ЗАЛАБНЩУ ЎЗЯЦЦА, ДЫ К I СВАЮ МУСІШ ПАДСТАВЩЬ. Хто ўступае ў бойку, і сам рызыкуе быць пабітым. КАЛІ ЗАХОЧЫШ САБАКУ ЎДАРЫЦБ, ДЫК I КІЙ ЗНАЙДЗІШ. Калі захочаш пасварыцца, дык і прычыну знойдзеш. КАЛІ КАПУСТА ДАГОДЗЯ, ДЫ К I САМАВАР НЕ ЗАШКОДЗЯ. Пасля сытага абеду добра і чаю выпіць. КАЛІ МАЗУР ЕХАЎ НА КІРМАШ, ДЫ К АГУРКІ АБІРАЎ ДЫ ЕЎ, А КАЛІ ЕХАЎ 3 КІРМАШУ, ДЫК ШАЛУШНЫ ПАДБІРАЎ ДЫ ЕЎ. Гэтак высмейваюць мазураў i ўсіх тых, хто жыве сённяшнім днём. КАЛІ МАРЦЭЛЯ ВЫСЬПІЦЦА, ДЫК I САМА УСТАНЯ. Калі жыццёвыя патрэбы чалавека задаволены, няма патрэбы i ў кіраванні ім. КАЛІ МІНУЛА ДВАЦЦАЦЬ ПЯЦЬ, ДЫ К ДОМА СЯДЗЬ. Пасля 25 гадоў дзеўка — перастарка, i яе не бралі замуж. КАЛІ НАДЗЕШШ БАЛАХОН, ДЫК ЛЕЗЯ ДУХ ВОН. Гэтак высмейваюць таго, хто модна адзяваецца, церпячы холад або іншую невыгоду. КАЛІ НАМ ЖАНІЦЦА, ДЫ К ТАДЫ НОЧ МАЛА *. Калі ўзнікаюць дробныя перашкоды пры выкананні паважнай справы. Федароўскі: Як нам (мне) жаніцца, то і ноч короткая (малая). КАЛІ НІ ГРАГАЛА БАРОНА ЎГОРУ ЛІТУЧЫ, ДЫК УНІЗ ЛІТУЧЫ ЎПАГАТОВЯ ГРАГАЦЬ НЯ БУДЗЯ. Калі не дасягнуў славы маладым, тым больш не праславіцца, калі стаў старым; калі не выйшла замуж маладой, тым больш не пойдзеш у сталым веку. Федароўскі: Калі ні гракала (кракала) мая варона ў гору летучы, то ўніз i пачынацъ нечага; Ні гракала (кракала) мая варона ў гору летучы, то ўніз і пачынаць ні будзе; Ні гракала варона за ма
12 👁