ладых лет (за мол аду), не будзе і на старасць; Не вылетала варона за моладу на вырай, то не палеціць на старасць. КАЛІ Н1 ДАЯСІ, ДЫК I СЬВЯТОГА ПРАДАСІ. Калі прыцісне голад, даводзіцца прадаць каштоўную рэч. Федароўскі: Дай Божа прадаваць, абы ў дома начаваць. КАЛІ HI НАЕЎСЯ, ДЫК I HI НАЛІЖЫСЬСЯ *. Калі нечым вялікім не запамогся, дык i малым не запаможашся, або калі не паспеў зрабіць што-н. за большы тэрмін, то гэтага не паспееш за кароткі тэрмін. Федароўскі: Чаго ні наеўся, таго ні наліжешся. КАЛІ НІ НАМАЛОЦІМ, ДЬІ I НІ НАКАЛОЦІМ. Калі на вялікай справе была ўтрата, дык i з малой не будзе карысці. Калі не намалацілі збожжа, малоцячы снапы, тым больш не атрымаць яго, трасучы салому. КАЛІ НІ ПІРАСКОЧЫЎ, ДЫК НІ КАЖЫ «ГОД!» * Пра таго, хто хваліцца загадзя, не дакончыўшы справы. КАЛІ НІ ПОП, ДЫК НІ ЎБІРАЙСЯ Ў РЫЗЫ *. Калі не майстар, не бярыся за справу. Не бярыся не за сваю справу. Насовіч: Калі не поп, не ўбірайся ў рызу; Федароўскі: Калі (як) ні поп, (то) ні ўбірайся ў рызу. КАЛІ НЯМА ХЛЕБА, ДЫК НЯ ТРЭБА БЫЛО КРАЎЦА ПРАСЩЬ. Калі няма чым частаваць, дык не трэба гасцей запрашаць. Раней кравец харчаваўся ў гаспадара, у якога выконваў працу. КАЛІ НЯЎРОД, ДЫК I НІЎМАЛОТ. Калі бедны ўраджай. КАЛІ ПАГОНІШСЯ ЗА ДВУМА ЗАЙЦАМІ, ДЫК НІВОДНАГА НЯ ЗЛОВІШ. Хто бярэцца адразу за некалькі спраў, той не дасягае поспеху ні ў адной. КАЛІ ПАГОНІШСЯ ЗА ЧУЖЫМ, ДЫК СВАЕ СТРАЦІШ. Калі зайздрослівы чалавек захоча завалодаць чужым багаццем, дык і свае страціць. КАЛІ ПАН 3 ПАНОЎ, ДЫК АДДАСЬЦЬ ВАЛОЎ. Паважаны і разважлівы чалавек ніколі не будзе ўмешвацца ў дробязныя справы. КАЛІ ПАШОЎ ВАЯВАЦЬ КІТАЙ, ДЫК ЖЫЦЬ КІДАЙ. Калі слабы і недалужны чалавек распачынае бойку. КАЛІ ПІРАНАЧУІМ, ДЫК БОЛІ ПАЧУІМ *. Лепш адкласці складаную справу, каб сабраць болей вестак; раніцай справа стане больш яснай
16 👁