КАЛІ ПОЙДЗІШ НАЦЯНЬКІ, ДЫК ПРАХОДЗІШ ТРЫ ДЗЯНЬКІ *. Шукаючы новага, карацейшага шляху, страціш больш, чым ідучы старой дарогай. Пра таго, хто спрабуе наладзіць жыццё новым, але яшчэ неправераным спосабам. КАЛІ ПРАПАЎ МЕХ, ДЫК I НА БАЦЬКУ ГРЭХ *. Гаворыцца звычайна ў адказ на несправядлівае абвінавачанне. Калі што-н. прападзе, кожнага падазраваць гатовы. Федароўскі: Згінуў (прапаў) мех, то ŭ на роднага бацька грэх. КАЛІ САБАКА ЗМАЛКУ ПРЫВЫКНЯ ПРАЗ ВОКНЫ ЛАЗІЦЬ, ДЫК ЯГО ГЭТКІМ I ВОЎК, З'ЕСЦЬ. Калі хто-н. змалку прывык да шкодных звычак, дык з імі i памрэ. КАЛІЕВАЯ ХАТКА, ДЫК I КАЧАРГА МАТКА. У сваей хаце гаспадар адчувае сябе надзейна, нават качаргой абароніцца ад злодзея. Федароўскі: У сваей хаці і качерга помач; Свая хатка, як родная матка. КАЛІ СУДЖАНА, ДЫК НІ РАЗГУДЖАНА. Наканаванае лесам (напрыклад, каму з кім ажаніцца) ніякія паклёпы або падкопы не зменяць. Насовіч: Калі Бог судзіць, ніхто не разгудзіцъ; Як суджана, то не разгуджана; Федароўскі: Што суджано, то ні міне. КАЛІ ТРЫВОГА, ТАДЫ ДА БОГА. Калі за парадай звяртаюцца да разумных людзей, ад якіх раней ухіляліся. Насовіч: Як трывога, то да Бога; Федароўскі: Калі трывога, то да Бога. Гл. 187. КАЛІ ЎЗЯЎСЯ ЗА ГУЖ, ДЫ К НІ КАЖЫ, ШТО НЯДУЖ *. Калі ўзяўся за якую-н. работу, даводзь яе да канца, не адмаўляйся ад яе, спасылаючыся на цяжкасці. Насовіч: Калі ўзяўся за гуж, не кажы, што недуж; Федароўскі: Кеды ўзяўся за ўж, не кажы, што ні дуж; Кеды (калі) узяўсе за дугу, (то) не кажы, што (цо) ні (не) магу. КАЛІ ХЛОПІЦ КАЛОК ЗАЧЭША, ДЫК МАЕ ПРАВА ЖАНІЦЦА. Можаш загарадзіць плот — можаш быць гаспадаром. КАЛІ ХОЧАШ ВОРАГА НАЖЫЦЬ, ДЫК ГРОШЫ ПАЗЫЧ. Прымаўляе той, хто пазычыў грошы i набыў ворага, пачуўшы адмову даўжніка вярнуць доўг. Насовіч: Хочаш прыяцеля пацяраць, а ворага нажыцъ, грошы пазыч; Федароўскі: Хочаш прыяцеля пацераць, а ворага нажыцъ, грошы пазыч
Дадатковыя словы
зесць
12 👁