КАЛІ ХТО ЗАХОЧА АЖАНІЦЦА ЦІ ЗАМУЖ ВЫЙСЦІ, ДЫК НІХАЙ НАДЗЕНЕ ГЛУХУЮ ШАПКУ. Каб не чуць намоў на маладых. КАЛІ ХТО ЗАХОЧА ПАБАЧЫЦЬ ЧОРТА, ДЫК НІХАЙ ПАГЛЯДЗІЦЬ НА П 'ЯНУЮ БАБУ. Прымаўляюць так, калі баба лаецца i непристойныя песні пяе. Федароўскі: Баба хітрэйша ад чорта; Баба горша ад чорта; Чорт а баба — адна рада; Д 'ябел (чорт) солад саладзіў і то бабі не дагадзіў. КАЛІ ЧАЛАВЕК ПОДЛЫ, ДЫ К НІ ПАМОЖА НІ ВЕРА, НІ МОДЛЫ. Ні рэлігія, ні маленне не зменяць благой натуры чалавека. Федароускі: Ні паможа ані мыдло ані водо, калі брыдкая (такая) урода (ні мыла, ні вода, бо такая урода); Ні паможа моцны Божа, ні мыло, ні вада, калі такая ўрада. КАЛІ ШАНЦУЯ, ДЫК I ХАЛІМОН ТАНЦУЯ *. Гаворыцца асабліва пра беднага, калі ён разбагацеў. Федароускі: Калі шанцуе, то й стары (Халімон) танцуе. КАЛІ Я ВІНЕН, ДЫК УСІМ ДАРУЮ. Гэтак жаргуюць з круцеля, які ўсім вінен і не адцае доўг. КАЛЯ ВАДЫ ХОДЗЮЧЫ, ПАМОЧЫШСЯ, А КАЛЯ МУКІ ХОДЗЮЧЫ, УПЫЛІШСЯ. Прыгаворваюць таму, хто, працуючы на чужым багацці, частку гэтага багацця прысвойвае, або можа аказацца замешаным у чым-н. заганным, будучы звязаны з якой-н. цёмнай справай. Насовіч: Каля вады паходзіш — памочышся, каля дабра — пажывішся; Федароускі: Каля вады ўмочышся, а каля мукі абелішся. КАЛЯ ВІТЭБСКА КЕПСКА, А КАЛЯ ВОРШЫ ЯШЧЭ ГОРШЫ. Прыгаворваюць, калі ў адной мясцовасці горш жывецца, чым у іншай. КАМУ ГАРАВАЦЬ, ТАМУ НІ ЎМІРАЦБ. Згодна з народным павер'ем, хто нарадзіўся і жыў у горы, той без пары не памрэ. Прыгаворваюць, калі памёр малады, які жыў у багацці. КАМУ КЛАПАТНО, А ПАПУ ПАЛАТНО *. Калі бяда аднаго дае дабытак другому. КАМУ МУЛІЦЦА, ДЫК ТОЙ ПІРАБУІЦЦА. Кожны сам павінен даваць рады сваім невыгодам. КАМУ НЯЙМЕЦЦА, ДЫК ТОЙ СЬМЯЕЦЦА. Хто сваей бяды не мае, той з чужой бяды смяецца
Дадатковыя словы
паверем
11 👁