КАМУ ПА КАМУ, А ГАСПАДЫНІ ДВА КАМЫ *. Каму-н. дастанецца гора больш удвая за іншых. Грамадскай маёмасці гаспадару дастанецца больш за іншых. Ляцкі: Лакамы на чужыя камы: Федароўскі: Каму па кому, а мне будзе дзве камы; Каму па камлю (каню), а мне два камлі. КАМУ РУПЯ, ТОЙ ХЛЕБ КУПЯ. Каб задаволіць сям'ю хлебам, гаспадар павінен рупіцца. КАМУ ШТО СЬНЩЦА, А КУРЫЦЫ ЯЧМЕНЬ. Хто пра што думае, таму тое і сніцца; кожнаму свае. Санько: Каму што, а курыцы проса; Каму што, а млынару вецер; Каму што, а Сымону селядца; Каму што, а Барысу ладкі; Каму што, а голодному хлеб; Каму што, а Гінці кубел; Хто пра што, а цыган пра сала. КАМЭДЫЯ, ХТО НЯ ВЕДАЯ, А ХТО ВЕДАЯ, ДЫК УСЁРОЎНА КАМЭДЫЯ. Прыказваюць аб хвалько-манкжу, з апавяданняў якога дзіўна людзям, якія яго ведаюць, а хто не ведае, смех з яго маны. Насовіч: Камедзія, хто ні ведав, а хто ведае, таму нічога. КАРМІ ЖЫВЁЛУ МУКОЙ, ДЫК ПОЙДЗЯ РУКОЙ *. Прыгаворваюць таму, хто наракае, што жывёла не гадуецца. Кармі як належыць, тады і аплаціцца. Федароўскі: Кармі мукою, то пойдзе рукою. КАСА НА ДОЖДЖ НІ ГЛЯДЗІЦЬ. Дажджом каса лелей рэжа траву, чым пагодай. Федароўскі: Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыцъ. KACI, КАСА, ПАКУЛЬ РАСА. Папярэджанне не ўпускаць зручнага моманту пры пэўнай рабоце. КАТОРЫ САБАКА БРЭША, ТОЙ НІ КУСАЯ. Вышэйшы чын не прыцягвае да адказнасці падуладных, а толькі лае. Федароўскі: Кажан собака брэша, да ні кажан кусав. КАТУ ЖАРТЫ, А МЫШЫ СЬМЕРЦЬ. Прымаўляюць пры спрэчках дужага са слабым: што першаму здаецца жартамі, другому прыносіць пакуты, непрыемнасці. Федароўскі: Катку забаўка, а мышцы сьмерць; Санько: Катку смех, а мышцы смерць; Кату забаўка, а мышцы згуба; Каму бяда, а кому смех. КЕПСКА, ПАНІ ГРЫГОРЫ, ЧЫМ ДАЛІ, ТЫМ ГОРЫ *. Кажуць, калі справы пагаршаюцца. Федароўскі: I так кепско і так нідобро; Там кепско, а там ешчэ горай; 3 ім кепско, а быз его ешчэ горай
Дадатковыя словы
сямю
12 👁