КІЙ НА КІЙ ШКОДЗЯ. А АБЕД НА АБЕД НЯ ШКОДЗЯ. Звычайна гавораць, калі госць адмаўляецца палуднаваць, гаворачы, што ўжо абедаў. Насовіч: Кій на кій вадзіць, а хлеб на хлеб не; Федароўскі: Кій на кій вадзіць, а чарка на чарку ні вадзіць; Кій на кій шкодзіць, а кус на кус ні шкодзіць (ні вадзіць). КІНУЎ ХЛЕБ ДЫ ПАШОЎ КРОШАК ШУКАЦЬ. Хто кінуў неблагую гаспадарку ды пайшоў на дрэнныя заработка КШ Ь ЗА САБОЙ, ЗНОЙДЗІШ ПІРАД САБОЙ *. Калі ты каму-н. дапаможаш, дык і табе адплацяць тым жа самым. Насовіч: Кінь за сабою, найдзеш (знайдзеш) перад сабою; Федароўскі: Кінь перад сабою, найдзеш за сабою. КОЖНАМУ ДРАЗДУ ПА СВАІМ ГНЯЗДУ *. Кожны пристойны чалавек рупіцца пра сваю сям'ю, радню, народ. Федароўскі: Каждому дразду жаль па свайему гнязду; Што дразду па чужому гнезду; Санько: Кожная пачвара мае сваю пару; Кожнай пачвары па пары. КОЖНАМУ ТРЭБА СВАЮ ГАЛАМЯНКУ АГРЫЗЬЦІ. Згодна з павер'ем, добрае і благое жыццё прызначана кожнаму пры нараджэнні. Аднаму прызначана змалада адгараваць, другому пад старасць. КОЖНАЯ КАКОША ПАД СЯБЕ КАЛОША *. Кожны згортвае пад сябе багацце. Федароўскі: Кажна кокошка (какошка) пад себе кошка. КОЖНЫ ДУРАНЬ ДА СЯБЕ ЦЯГНЕ. Кожны болей дбае пра сябе, чым пра іншых. КОЖНЫ КЕП СВАЕЙ ПЯДЗЬДЗЮ МЕРА. Кожны робіць разлік на свой погляд. Федароўскі: Кеп, дурань, блазан — тры штукі разам. КОЖНЫ КРАВЕЦ СВАІМ КРОЯМ, А КОЖНЫ ЧАЛАВЕК СВАІМ СТРОЯМ. Кожны чалавек мае свае асаблівасці ў складзе цела, псіхікі, характару. Федароўскі: Кажны кравец сваім кроям, кажан кеп сваім строям. КОЖНЫ КУЛІК СВАЁ БАЛОТА ХВАЛЯ *. Кожны хваліць, што яму блізка, дорага: свой дом, вуліцу, горад, вёску, краіну. КОЖНЫ ПРЫГАДВАЕ СВАЙМУ ГОРУ. Кожны шукае выйсця з цяжкага становішча, у якое трапіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паверем, сямю
15 👁