КОЖНЫ ЦЫГАН СВАЮ КАБЫЛУ ХВАЛЯ *. Кожны расхвальвае свае, ходъ часта благое. Насовіч: Усякі цыган сваю кабылу хваліць; Усякі купец свой товар хваліць; Федароўскі: Кожан цыган сваго каня хваліць; Кожан купец свой товар хваліць; Кожан жыд (жыдок) хваліць свой товар (кромок, жонку сваю). КОЛЬКІ ВАЎКА НІ КАРМІ, А ЁН УСЕ Ў ЛЕС ГЛЯДЗЩ Ь *. Як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, ні навука, ні выхаванне не зменяць яго прывычкі. КОЛЬКІ НІ ЖЫВІ, А УМІРАЦЬ ТРЭБА. Кажа чалавек, калі набліжаецца старасць. Санько: Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся; Як ні жывеш, а трупы не мінеш; Як ні хадзі, смерці не абыдзеш; Усё можно мінуць, толькі смерць не пераміне; Круці не круці, а трэба (мусіш) умерці; Смерці не заперці, калі трэба памерці; Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся; Ад смерці не адкупішся і не адпросішся; Ад смерці ніхто не забароніць; Смерць у бутэльку не заткнеш. КОНЧЫЎ ПОП СЬВЯТА. Калі нехта застаўся без работы і без прыбытку. КОНЬ НА ЧАТЫРЫ НАП, А СПАТЫКАЕЦЦА. Так кажуць у апраўданне чыёй-н. памылкі. Федароўскі: Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца; Конь на чатырох нагах спатыкаецца, чалавек адньш языком памыліцца (а чалавек на одном языку дзіво (не дзіво), што памыліцца). «КОСЯ, КОСЯ»! - ПАКУЛЬ ЗЛАВЩЬ ДАВЯЛОСЯ, А ЯК ЗЛАВІЎ, ДЫ К «СТОЙ, ВОЎЧЫ ДУХ»! Калі дэспат або ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі не возьме. КРАЙ У КРАЯ ХЛЕБА ПАЗЫЧАЕ. Сусед у суседа пазычае, атрымлівае дапамогу. КРУЦЕЛЬСТВАМ ВЕК НІ ПРАЖЫВЕШ *. Калі каго-н. выкрыюць за махлярства. Федароўскі: Круцельствам сьвет перойдзеш, да назад не вернішся. КРУЦІ НІ КРУЦІ, А ТРЭБА ЎМЯРЦІ *. Пра непазбежнасць смерці, або цяжкі выпадак, з якога не відаць выхаду. Гл. Колькі ні жыві, а уміраць трэба. КРЫВОЯ КОЛА ПРОСТА НЯ КОЦІЦЦА. Благі чалавек па праўдзе не жыве. КРЫЎДА ПРАЎДЗЕ ВОЧЫ ВЫКАЛАЛА. Так прымаўляюць, калі крыўда перамагае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁