КСЁНДЗ-ДАБРАДЗЕЙ, ПАСЬВЯНЬЦІ ХАТКУ: HIMA ПАРАДКУ. Калі ў хаце звадка, але не відаць, хто вінаваты — напэўна чорт. КУДЫ ВЕЦЕР BEE, ТУДЫ I ЛОЗЫ ГНУЦЦА. Прымаўляюць таму, хто слепа ідзе за натоўпам. Насовіч: Куды ты, туды i я. КУДЫ КОНЬ 3 КАПЫТОМ, ТУДЫ Й PAK 3 КЛЮШНЯЙ. Адмоўна ацэньваюць таго, хто наследуе іншаму, слепа пераймае яго звычкі, дзеянні. Санько: I жук, i жаба, i чорт, i баба; Каваль каня куе — i жаба нагу дае; Як каня куюць, то ŭ жаба нагу настаўляе. КУМОЎСТВА HI ПАПОЎСТВА, I ПРЫДАНСТВА HI ПАНСТВА. Ходъ поп i кум разам хрысцяць дзіця, але поп за хрышчэнне бярэ грошы, а кум плаціць папу і парадзісе дорыцъ падарунак. Федароўскі: Кумаўство нівеліко прыяцелъетво. КУПІЎ БЫ СЯЛО, ДЫК ГРОШЫ ГАЛО *. Гэтак прыказвае бедны. Насовіч: Купіў бы сяло, да грошей гало; Федароўскі: Купіў бы весь, ды пенендзы дзесь. КУПІЦЬ НІ КУПЩ Ь, А ПАТАРГАВАЦЬ МОЖНА. Удасца які-н. намер ці не ўдасца, але паспрабаваць можна. КУРЫ, СЬВІНЬНЯ, ВОН: МАШЫРАВАЦЬ ПАЙДУ. Прымаўляюць, калі няпрошаны госць запанаваў у хаце гаспадара. Л ЛАПЦІ ЛАЗОВЫЯ ПЕРАНОСЮЦЬ БОТЫ КАЗЛОВЫЯ. Пра трывалы сялянскі род, што перажыў шляхту, якая насіла казловыя боты. ЛАСКА НІ КАЛЯСКА, СЕЎШЫ, НІ ПАЕДЗІШ. Гэтак высмейваюць таго, хто некаму дагаджае за ласку. ЛАСКАВАЯ ЦІЛЯТКА ДЗЬВЕ MATKI СБСЕ *. Хто ўсім дагаджае, той карыстаецца іх апекай, прыхільнасцю. Тэта павучаюць дзяцей, каб яны былі паслухмянымі. Федароўскі: Покорно целя дзве маткі ссе, а гордаё ніводнай. ЛАТА НА ЛАЦЕ - ПАСУНЬСЯ, ПАНЯ-БРАЦЯ. Беднага ў латанай вопратцы і родны брат просіць адсунуцца да парога
14 👁