ЛЁН ДАЛЕЖА ШОЎКУ. Кожная рэч павінна адлежацца, каб набыць надежны выгляд. Пройдзе пэўны час, пакуль чалавек набудзе дастатковы вопыт у працы. ЛЕШ АШУКАЦЦА НА ГРАШАХ, ЯК НА КУПЛІНАЙ РЭЧЫ. Лепш пераплаціць, чым купіць тайную, але дрэнную рэч. ЛЕПІ ДАВАЦЬ, ЯК ПРАСЩЬ. Прыгаворвае гаспадыня, якую папікаюць, што яна замест старца адарыла гультая. Санько: Лепей дадзенае, чымся крадзенае; Федароўскі: Лепш даваць, ніж прасіць (узяць). ЛЕПІ ДОЎГІ ГОЛАД, ЯК КАРОТКІ. Лепш недаддаць даўжэй, чым дайсці да таго, каб зусім не было чаго есці. Федароўскі: Лепшы доўгі голад, як кароткі. ЛЕШ 3 РАЗУМНЫМ (ДОБРЫМ) ЗГУБЩ Ь, ЯК 3 ДУРНЫМ (БЛАГІМ) ЗНАЙСЬЦІ. Звычайна гаворыцца з неадабрэннем пра таго, з кім лепш не звязвацца, бо немагчыма прыйсці да згоды. Федароўскі: 3 дурным лепш згубіць, як знайці; 3 дурным і нашоўшы ні падзеліш (украўшы ні падзеліш). ЛЕПІ ЛІЧЫЦЬ СВАЕ ВОШЫ, ЯК ЧУЖЫЯ ГРОШЫ *. Прымаўляе сумленны чалавек, які аддае перавагу беднаму, але сумленнаму i незалежнаму жыццю. Насовіч: Лепш свае вошы, як чужые грошы. ЛЕПІ НАСІЦЬ ЛАТАНАЯ, ЯК ХВАТАНАЯ. Лепш быць бедным, але сумленным, чым багатым злодзеем, які жыве з крадзяжу. Гл. таксама: Хоць латанае, але не хватанае. Насовіч: Хоць у латаном, абы ні ў хватаном; Федароўскі: Хоць латано, абы ні хватано; Латано, але не хватано; Лепш латано, ніж хватано. ЛЕШ ПАГАДЗІЦЦА, ЯК ДОЎГА СУДЗІЦЦА *. Лепей пагадзіцца на дрэнных умовах, чым траціць час і грошы на суд, які можна не выйграць. ЛЕПІ ПОЗНА, ЯК НІКОЛІ. Рэакцыя на якія-н. дзеянні, якія адбыліся са спазненнем. Федароўскі: Лепш потым (паждаўшы), ніж ніколі: Лепш зарано, ніж запозно. ЛЕПІ СВАЕ ЛАПЦІ, ЯК ЧУЖЫЯ БОТЫ. Не сваё не грэе. ЛЕПІ СВАЁ БЛАГОЯ, ЯК ЧУЖОЯ ДОБРАЯ *. Свая гаспадарка, хоць і благая, але дасць такую-сякую карысць, а чужая, хоць, можа, і добрая, — ніякай. Насовіч: Чужое
12 👁