ні цешыць i ні грэя; Федароўскі: Чужое ў карысць ні пойдзе; Чужым ні забагацеіш (ні загацеіш). ЛЕПІ СІБРАВАЦЬ 3 ЖЫДАМ ГАЛАПЯТЫМ, ЯК 3 ПАНАМ БАГАТЫМ. Гэтак прыгаворвае селянін, калі багаты не адцае доўг. ЛЕПІ СЛУЖЫЦЬ МАНАРХУ, ЯК НЕЙКАМУ ПАРХУ *. Лепш падпарадкоўвацца дыктатару, чым паршыўцу. Федароўскі: Лепш служыць манарху, ніж табе, парху. ЛЕПІ СТАРОЖА, ЯК ВАРОЖА. Прымаўляе дбайны селянін, лічачы, што лепей страціць час на вартаванне сваёй гаспадаркі, чым быць абрабаваным. ЛЕПІ ЎВАЛІСЯ Ў КАРЫТА - НІХАЙ ЦЯБЕ СЬВІНЬHI З'ЯДУЦЬ. Прымаўляюць таму, каго ўвачавідкі ашукваюць, зневажаюць, высмейваюць, а ён пакорліва пераносіць усё гэта i маўчыць. ЛІК ВЯЛІК, АЛЕ КАРЫСЫДІ МАЛА. Багата чаго-н. дрэннай якасці. ЛІСІЦА ЖУКА НА ЛЕТАШНІМ ВОГНІШЧЫ ПІКЛА I КАЗАЛА: «СЬПЁКСЯ, ПАДСОХ, АЖ ТРАШЧЫЦЬ!» Калі нехта хваліць сваю благую ежу ці работу. ЛОБАМ СЬЦЯНЫ HI ПРАБ'ЕШ. Бескарысна супрацьстаяць сіле, уладзе. ЛОЙ СКУРУ ПАД'ЕЎ. Калі чалавек з вялікай выгады не ведае, што рабіць, i даходзіць да шаленства. ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, АЛЕ Й СВОЙ РОЗУМ МАЙ. Перасцярагаюць таго, хто легка, без развагі паддаецца нейчай парадзе. ЛЮДЗІ — БОЖЖЫ САБАКІ. Калі выдуманую на чалавека няславу ўсёй грамадой людзі перагаворваюць на ўсе лады. Гл. c. 230. ЛЮДЗІ ЎМІРАЮЦЬ I НАМ ЗАГАДВАЮЦЬ, А МЫ СУХАРОЎ НАСУШЫМ ДА ЗА IMI РУШЫМ. Гэтак жартуюць на хаўтурах. Гл. с. 151, 230. ЛЮДСКІЯ ЖОНКІ КРОСНЫ ТКУЦЬ, А МАЯ тэкля ЛЁН ТРЭПЛЯ. Прыказваюць, калі маецца нейкая няўпраўка ў рабоце. ЛЯНОГА КАНЯ ПУГАЙ НІ СПУЖАІШ. Прымаўляюць таму, хто сорамам хоча пераканаць злодзея або іншага несумленнага чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць, падеў, прабеш
9 👁