Ян Чачот, Яўстах Тышкевіч, Рамуальд Зянькевіч і інш. На жалъ, сцвярджэнне Р. Максімовіча пра «запісаныя яшчэ ў XVIII ст., у 1776 годзе В. Загорскім 316 беларускіх прыказак, якія ляжаць недрукаванымі ў Віленскім архіве і дагэтуль»3 4, аказалася памылковым. Сапраўды, 316 беларускіх прыказак, пра якія гаворыць Р. Максімовіч, захоўваюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Летувы (фонд, 1135, воп. 3, № 52), усе астатнія звесткі недакладныя. Лекар В. Загорскі жыў і ўзначальваў «Таварыства прыяцеляў навук» у XX ст.; папера, на якой запісаны прыказкі, таксама вытворчасці XX, а не XVIII ст. У лісце Францішка Багамольца (1720—1784), далучаным да рукапісу прыказак, прыведзеная дата 30 сакавіка сапраўды напісана на паперы XVIII ст., але яна ніякага дачынення да збору прыказак не мае. У апісанні рукапісу прыказак акрамя загалоўка «Беларускія прыказкі» пазначана «sine locoу dato» (без адзначэння месца і даты запісу). Як сведчыць іх аналіз паводле лексічных і этнаграфічных асаблівасцяў — гэтыя прыказкі занатаваны на Гродзеншчыне. Адна з першых беларускіх публікацый належыць А. Рыпінскаму, які ў сваей кнізе «Беларусь» 4 падаў 50 прыказак. Да найбольш ранніх збораў адносяцца беларускія прыказкі і прымаўкі, прыведзеныя ў апошнім, шостым зборніку Я. Чачота5. У ім беларускія параміі захоўваюцца ў аўтэнтычных запісах, якіх налічваецца да 130. Тут упершыню публікуецца каля 100 прыказак. Прыведзеныя ў кнізе калекцыі адшуканы намі ў архівах і бібліятэках Англіі, Беларусі, Летувы, Полынчы і Расіі. Тэксты прапанаваных чытачу збораў вызначаюцца яркасцю і арганізаванасцю, увасабляюць асноўныя якасці беларускай прыказкі — завостранасць, трапнасць, прысутнасць гумару, неспадзяванасць параўнанняў, рытмічны пачатак. Нават старыя па сваіх моўных формах і лексіцы прыказкі і зараз зусім зразумелыя і амаль не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння. У тэкстах гэтых рэгіянальных збораў адчуваецца непасрэдная народная мова — вострая, трапная, разумная, поўная гумару, якая часам не ўкладваецца ў межы знешніх прыстойнасцяў. Ужо самыя раннія зборнікі прыказак, якія дайшлі да нас, ствараліся не толькі для асабістага карыстання, а былі разлічаны на болын-менш шырокае ўжы3 Максімовіч Р. Беларускія прыказкі. Прыказкі Лагойшчыны. Запісаў Адам Варлыга. Нью-Йорк—Мюнхен, 1960. С. 8. 4 Rypiński Al. Białoruś. Kilka słów o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji; o jego muzyce, śpiewie, tańcach etc. Paryż, 1840. 5 Czeczot J. Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny, niektóre przysłowia i idiotyzmy, w mowie sławiano-krewickiej, z postrzeżeniami nad nią uczynionemi. Wilno
18 👁