транслітэраваны перакладзенымі на літаратурную беларускую арфаграфію1. Важна, што ўсе яны пачэрпнуты з жывога народнага маўлення, а не выбраны з кніг i не прыдуманы збіральнікамі. Другая асаблівасць публікуемых калекцый заключаецца ў тым, што большасць з іх пашпартызавана: дакладна вядома, хто, дзе i калі збіраў гэтыя прыказкі. Матэрыялы прапанаваных чытачу калекцый не прайшлі ні спецыяльнай рэдактуры, ні цэнзуры: яны адлюстроўваюць натуральны склад народных прыказак i прымавак. Істотным у гэтым выданні з'яўляецца таксама высвятленне пытанняў ступені i межаў распаўсюджанасці асобных прыказак, іх мясцовых варыянтаў, суадносін з агульнанароднымі прыказкамі, якія знаходзім у агульнавядомых зборніках. Нарэшце, у адрозненні ад шматлікіх папярэдніх у гэтым выданні прыказкі атрымліваюць дэфініцыю, тлумачэнне, якое адлюстроўвае істотныя прыкметы апісваемых імі прадметаў або з'яў. Усё гэта ў значнай ступені дапаможа чытачу разумець закладзены ў іх сэнс, нярэдка па-майстэрску прыхаваны. Гэтай мэце паслужыць прыкладзены «Слоўнік дыялектных і малазразумелых слоў, якія сустракаюцца ў прыказках і прымауках». Прыказка нясе ў сабе сляды гістарычных, даўно мінулых падзей. Першы друкаваны зборнік прыказак на Беларусі пад назвай «Польскія прыказкі» быў выдадзены ў 1618 г. у мястэчку Любча над Нёманам ураджэнцам Беларусі С. Рысінскім2. 3 агульнай колькасці 1800 прыказак і прымавак пэўную частку складаюць беларускія. Гэты факт пачатку XVII ст. адыграў станоўчую ролю ў далейшым развіцці беларускай параміяграфіі і параміялогіі, аднак актыўны збор беларускіх прыказак і прымавак, разам з іншымі жанрамі беларускага фальклору, трэба аднесці да першай паловы XIX ст. Сярод першых збіральнікаў — 1 Гл.: «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Брэсцкая вобласць». Мн., 1973. Як адзначалі М. I. і С. М. Талстыя: «К сожалению, в этом издании тексты окающих говоров переведены на литературную акающую белорусскую орфографию. В них привнесено также отсутствующее в этих говорах цеканье и сделан ряд редакционных поправок, что резко снижает научную ценность издания и выглядит по меньшей мере анахронизмом. Этой же устаревшей эдиционной техникой, напоминающей некоторые донаучные издания прошлого века, пользуются и издатели в целом очень ценной и богатой материалом многотомной академической серии «Беларуская народная творчасць» (Н. И. и С. М. Толстые. О задачах этнолингвистического изучения Полесья // Полесский этнолингвистический сборник. М., 1983. С. 18—19.) 2 Proverbiorum Polonicorum а Solomone Rysinio collectorum centuriae decem et octo. Lubecae ad Chronum. M. DC. XXIX
17 👁