Светлай памяці майго сына — Віталія АД СКЛАДАЛЬНІКА Укладальнік тома ставіў мэту выявіць запісы прыказак i прымавак, якія дагэтуль не ўвайшлі ў шырокі ўжытак, каб пазнаёміць чытача з найбольш каштоўнымі i цікавымі неапублікаванымі калекцыямі. Змешчаныя ў кнізе матэрыялы з рукапісных фондаў вядомых (А. Варлыга, Л. Гарошка, Я. Ляцкі, Ж. Паўлі, A. Сержпутоўскі, Я. Чачот, I. I. Сразнеўскі, П. Шэйн) i малавядомых (Г. Белякоўскі, I. Заслаўскі, Г. Здановіч, M. Kaмінскі, Марыеўская, Ф. Сурын, A. Шыманоўскі) збіральнікаў, што захоўваюцца ў архівах Вільні, Кракава, Лондана, Мінска, Санкт-Пецярбурга, а таксама з рэдкіх публікацый, па розных прычынах не ўлічаны ў найбольш поўных акадэмічных выданнях «Прыказкі i прымаўкі», кн. 1—2 (Мн., 1976) i «Выслоўі» (Мн., 1979). Чытач знойдзе шмат народных афарызмаў, якія выхоўваюць у людзях павагу да працы, умельства, спрыт, майстэрства, знаходлівасць, а таксама вострыя, багатыя на сарказм і іронію сатырычныя творы. Гэты векавы запас народнай мудрасці ўключае велічэзную колькасць спрадвечных беларускіх прыказак і не застаецца нязменным. Таму акрамя новых прыказак і прымавак у збор увайшлі таксама новыя варыянты вядомых парамій (ад грэч. лароіріа — выслоўе, афарызм), якія даюць уяўленні аб прыказках ва ўсёй разнастайнасці іх бытавання. Пошук, папаўненне адметнага пласта спрадвечнай мудрасці нашага народа належыць не спыняць у будучым і прапагандаваць больш шырока. Узятыя з вуснага ўжытку, прыказкі належаць жывой народнай мове, пераважна гаворкам цэнтральнай (сярэдняй) дыялектнай зоны, якія маюць свае адметнасці ў параўнанні з паўночна-ўсходнімі і паўднёва-заходнімі беларускімі дыялектнымі масівамі. Захаванне ў публікуцыі прыказак характэрных рыс мясцовых гаворак павышае іх навуковую каштоўнасць у параўнанні з некаторымі папярэднімі фальклорнымі выданнямі, якія
15 👁