РАСЬХІНІСЯ ГРАЗЬ - БРУД ПЛЫВЕ. Кажуць, калі праходзіць міма ганарысты чалавек, які не лепшы за асгатніх. РОД БЯЗ ВЫРАДКУ HI БЫВАЯ. У калектыве заўсёды знойдзецца такі чалавек, які адрозніваецца ад іншых якімі-н. благімі якасцямі. Лепешаў: У сям 'i не без вы р о дка; Насовіч: Н ім а р о д у без вы раду. РОДАМ КУРКІ ХАХЛАТЫЯ. Калі дзеці наследвалі ад бацькоў іх звычкі. РУКА РУКУ МЫЯ Й АБЕДЗЬВЯ ЧЫСТЫЯ. Кажуць, калі адзін выгароджвае другога ў якой-н. несумленнай справе. Насовіч: Р ука р у к у мы ець; Федароўскі: Р ука ру к у м ы е, к а б абедзьве бы лі белы; Рапановіч: Р ука ру к у мы е, н ага н а гу падпірае; Санько: Н ага н а гу падпірае, р у к а ру к а абм ы вае; Р ука р у к у мы е, чорт чорт а кры е; Р ука ру к у мы е, к а б абедзве белыя (чы ст ы я) былі. Гл. с. 159. РЫХТУЙ ЛЕТАМ САНІ, А ЗІМ ОЙ КАЛЁСЫ. Парада загадзя рыхтаваць тое, што спатрэбіцца праз пэўны час. Практичная заўвага сялян, каб снасць заўсёды была загадзя гатова. Лепешаў: Р ы хт уй калёсы зім ой, а сан і лет ам; Санько: Л о д зь калёся зім ою, а сан і лет ам; Н а свят а дум ай пра будзень, а ўлет ку пра зім у. РЫЦЭР ТО РЫЦЭР, АЛЕ МЕХ НЯ ЦЭЛ *. Пра ашуканага, які запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. С САБАКА I НА БОГА БРЭША *. Кажуць, калі ліхі чалавек незаслужана зневажае нявіннага. Рапановіч: С о бака і на Б ога брэш а; Федароўскі: С абака вед а е (зн а е), на к о го брэш а. САБАКА, Н1 ПАКАЧАЎШЫ, НЯ З 'ЕСЬЦЬ. Кажуць іранічна пра таго, у каго ежа выпала з рук. Кажуць таксама, калі хто-н. зневажае дзяўчыну, высмейвае, потым з ею ж жэніцца. Лепешаў: С абака не з 'есць, п акуль не пакачае; Раманаў: С абака, не пакачаўш ы, не з 'есць; Федароўскі: Свіньня, ні пакачаўш ы, ні з 'есць. САБАКА САМ СЕНА НЯ ЕСЬЦЬ I КАНЮ НЕ ДАЕ. Кажуць з неадабрэннем, калі нехта па зайздрасці іншым не дае карыстацца нечым і сам не карыстаецца. Лепешаў: Я к саб а к а на сене — і сам не гам і другом у не дам
8 👁