ўхвальваецца, або шчырая праца не атрымлівае належнай платы. РАБОТА НЯ ВОЎК, У ЛЕС НІ ЎЦЯЧЭ *. Так кажа той, хто не спяшаецца з выкананнем якой-н. справы. Лепешаў: Р абот а не заяц, не ўцячэ; Санько: П ат рэба ў лес не збяж ыцъ: У Б ога дзён м н ого — паробім; Федароўскі: Р абот а ні заяц, н і пабяж ыць. РАБОТЫ АЖ ДА СУБОТЫ *. Жартуюць з таго, хто хваліцца, што мае батата работы, хоць на самой справе не вельмі многа. Федароўскі: Р аботы да сам ой субот ы. РАДА Б ДУША Ў РАЙ, ДЫ ГРАХІ НІ ПУСКАЮЦЬ. Пра таго, хто хацеў бы нечага дасягнуць: але не мае магчымасці; каму прыходзіцца прымірыцца з абставінамі. Лепешаў: Х ац еў бы ў рай, ды гр а х і не пускаю цъ. Гл. с. 134. РАДЗІ, БОЖА, 3 БОЧКІ ПАЎБОЧКІ. Жартуюць пры дрэнным ураджаі ці благіх заробках. РАДНЯ ДА ПАЎДНЯ, А ЯК СОНЦА ЗАЙДЗЯ, ДЫК I ЧОРТ ЯЕ ЗНАЙДЗЯ *. Гэтак прымаўляе стары, якога пакінула радня, бо прымае толькі маладога, здаровага і батагата. Насовіч: Радня т олькі да белага дня, а ў чорны д з е т ні найдзеш. РАЗГУДНІЦА НА СЬВІНЬНІ ПРЫЕХАЛА. Калі нейкая жанчына прыходзіць да маладога і ганіць маладую і наадварот, бо мае на ўвазе сватаць іншую. РАМІСЛА ЗА ПЛЯЧЫМА НІ НОСЯЦЬ *. Рамяство не абцяжарвае чалавека. РАНА РОСНА, А ЎДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАРЫ КАМАРЫ, — АНІ 3 КУСТА ГАЛАВЫ. Так адказвае гультай на пытанне, чаму летам сена не накасіў. РАНА ЎСТАЎ, АЛІ ДЗЕНЬ НАСБПЯШЫЎСЯ. Жартуюць з гультая, які хваліцца, што рана падняўся, але ў яго працы не відаць поспеху. РАНЬНЯЯ ПТУШКА ЗУБКІ ЦЯРЭБЯ, А ПОЗНАЯ ВОЧКІ ТРЭ. Працавіты чалавек ужо шмат работы зробіць, пакуль гультай толькі прачнецца. Насовіч: Ранняя пт уш ечка носік цярэбіць, а позняя воч кі працірае: Санько: Р анні зайчы к зуб к і цярэбіць, а позн і воч кі ўц ірае; Ранняя пт уш ачка дзю б ку калуп ае, а позняя воч кі прадзірае; Х т о лю біць працаваць, т ой не будзе д о ўга спаць; Федароўскі: Ранняя пт уш ка зуб к і церэбіць, а позн а очкі прадзірае
10 👁