ПРАПАЛА КАРОЎКА, ДЫК НІХАЙ ПРАПАДАЯ Й ВЯРОЎКА. Калі прапала вялікая дарагая рэч, няма чаго шкадаваць драбніцы. Насовіч: П рапала ка р о ўк а, ніхай п рападзе і вяроука; П рапала, і б ры зкаў няст ала; Федароўскі: У зяў чорт к а р о ўк у — н ехай берэ і вероўку; У зяў чорт вала, нехай берэ і повод. Гл. с. 174. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЯ *. Кажуць так таму, хто не згаджаецца з крытычнымі заўвагамі ў яго адрас. Праўда не вельмі приемная рэч, асабліва тады, калі выклікае злосць, раздражняе таго, каму яна не падабаецца. Федароўскі: П р а ўду л ю дзі не лю бяцъ. ПРАЎДУ Й У КАСЬЦЕЛЯ МОЖНА ГАВАРЫЦЬ. Кажуць, калі забараняюць праўду казаць. ПРАЦУЙ, НЯБОЖА, ДЫК I БОГ ДАПАМОЖА *. Парада гультаю. Федароўскі: П рацуй, нібож а, т о і Б о г да п а м ож а (пам ож а). ПРАЦУЯ АБЫ ДЗЕНЬ ДА ВЕЧАРА Пра гультая. Федароўскі: П рацуе: н і за ім, н і п ерад ім. ПРАЦУЯ, А ПОТУ НЯ ЧУЯ. Пра павольнага, марудлівага работніка. Федароўскі: П рац уе я к грабеж на кабы ла; П рацуе: н і за ім, ні п ерад ім. ПРАЦУЯ, ДУХУ ПАСЛУХАЮЧЫ. Працуе пад пільным наглядам прыганятага. ПРОЧ ІДЗІ, А ЖЫТА СЕЙ. У якім бы стане ні знаходзіўся чалавек, яго думы і імкненні звязаны з жыццёвымі інтарэсамі. Лепешаў: П ам іраць збірайся, а ж ы т а сей. ПРОША Ў КУТ, ДЗЕ ЎСЕ ТУТ. Гэтак запрашаюць гасцей сядаць за стол. ПРОША, ПАНІ КАЛОША. Жартаўлівае запрашэнне госця за стол, хоць яго і не завуць Калошам. ПРЫ ГАТОВАЙ КАЛОДЗЯ ДОБРА Ў АГОНЬ КЛАСЬЦІ *. Калі хто мае свабодныя грошы, закладае гаспадарку ці прадпрыемства, каб атрымаць прыбытак. Калі ў нейкай справе ёсць нейкі задзел (зачын), то добра і далей яе развіваць. Федароўскі: Пры гот овым m i добро агонь класъці; Д а гот о ва го пня добрэ агон ь пры кладацъ; Рапановіч: У г о т овы агон ь лягчэй дроў падкінуць. ПРЫБЯРЫ ПЕНЬ, ДЫ К I ПЕНЬ ХАРОШ *. Добрае адзенне або парадак, чысціня ўпрыгожваюць чалавека або
6 👁