рэч. Лепешаў: Пенъ прыбяры, т о i пень харош ы; П ры бяры пень ды к і ён будзе пры гож ы; Убяры пень, і пень хорош. ПРЫДЗЯ КАЗА ДА ВАЗА, ПАПРОСЯ СЕНА *. Не рабі непрыемнасцяў нікому, не адмаўляй нічыёй просьбе, бо тым самым пазбавішся падтрымкі ў будучым. Насовіч: П ры дзе коза да м аго воза, просіць сена; Федароўскі: П ры дзе (пры йдзе) ко за да воза прасіцъ аброку, даст ане кіем па б оку (да не будзе сена). ПРЫДЗЯ КАЗА ДА ЛАЗЫ, ПАПРОСЯ БРЭДУ *. Кажа той, каму адмовілі ў дапамозе. ПРЫМАЦКІ ХЛЕБ - САБАЦКІ *. Гаворыцца пра становішча прымака, які жыве ў доме бацькоў жонкі, якому прыходзіцца цярпець ад жаночай радні, асабліва ад цешчы. Лепешаў: П ры м ачы хлеб — сабачы; Насовіч: П ры м ачы (пры м ацкі) х леб сабачы (сабац кі). ПРЬІПЛОД ПАШОЎ ЗА ПЛОТ. Пра нярупнага гаспадара, у якога падох малады статак. ПРЫШ ЫЙ КАБЫЛЯ ХВОСТ, А Ў ЯЕ Й СВОЙ ЁСЬЦЬ. Гавораць, калі набылі непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінаць. Насовіч: П ры ш ы ў кабы ле хвост, а ў кабы лы свой ёсць; Федароўскі: П ры вяжы кабы ле хвост, а ёй свой ypoc. ПУСТЫНЯ НІКОЛІ НЯ СТЫНЯ. Пусты чалавек ніколі не стане паважным. ПУСЬЦІ ЗЛЫДНЯ НА ТРЫ ДНІ, А ЁН I ЗА ТРЫ ТЫДНІ НЯ ВЫЙДЗЯ. Кажуць з асуджэннем пра благога госця або кватаранта, з якім толькі адны клопаты i непрыемнасці. Насовіч: Упрасіліся на т ры дні, а ў год не вы ж ы веш; Санько: Упрасіліся злыдні на т ры дні, а за тры гады не выж ывеш; Упрасіўся на порог, а і з печы не згоніш; Федароўскі: Упрасіліся злыдні на тры дні, дый год (рок) не выж анеш. ПУСЬЦІ СЬВІНЮ ЗА СТОЛ, ДЫ К ІНА Й НОП НА СТОЛ *. Кажуць з асуджэннем пра грубага, нявыхаванага чалавека, здольнага зрабіць любое паскудства. Лепешаў: П усц і свінню пад ст ол, т о ян а захоча і на ст ол; Насовіч: П усц і свінню пад ст ол, ян а зал езе на ст ол; П усці свінню за ст ол, ян а з нагам і на ст ол; Санько: П усц і свінню пагрэцца, т о і сам ом у не будзе дзе дзецца; П усці свінню на ўзм еж а к, т о ян а і ў бульбу; Федароўскі: П усъці чорт а да касцёла, т о ён і на аўт ар палезе (залезіцъ
6 👁