ПЛАТА Ў КАТА, АБЫ ДУША НЯ Ў ПНІ. Пра таго, хто не клапоціцца пра добрую плату за работу, — абы ежа была добрая. ПЛАЦЯ НІ БАГАТЫ, А ВШАВАТЫ *. Гэтак напамінаюць даўжніку, калі ён адмаўляецца вяртаць доўг, бо бедны. Насовіч: Н е плаціць богат ы, а плаціць вінават ы. ПЛАЧЦЯ, ВОЧЫ, ХОЦЬ ПАВЫЛАЗЬЦЯ, БО БАЧЫЛІ, ШТО КУПЛЯЛІ. Жартуюць з таго, хто купіў непригодную рэч або памыліўся ў жаніцьбе. Насовіч: П лачьце, вочы, хоць повылазъце: відалі, ш т о куповалі. ПЛЮНЬ ДЫ НАГОЙ ЗАТРЫ. Гавораць у суцяшэнне таму, каб ён не звяртаў увагі на наведзеныя на яго паклёпы. ПОЛЯ РОЎНА ЛЯЖЫЦЬ, ДЫ ГУЛЯЦЬ НІ вялщь. Палявая гаспадарка патрабуе, каб гаспадар працаваў на ёй, а не гуляў. ПОП СВАЁ, А ЧОРТ СВАЁ: АДДАЙ МАЮ МАЛІТВУ. Калі два праціўнікі адзін аднаму не ўступаюць. Гэтак кажуць і пра ўпартага чалавека, з якім цяжка дамовіцца. Федароўскі: П оп сваё, а чорт своё: аддай маю літ аня (літ аню). ПОЎНАЯ БРУХА ДА ВУЧЭНЬНЯ ГЛУХА. Сытна пад'еўшы, чалавек цяжка ўспрымае веды, чым чалавек, які недаеў. Бяднейшы вучань, які часта недаядае, лепей вучыцца за багатага. ПРАДАЦЬ МОЖНА Ў ВАДНЫХ ЛАПЦЯХ, А КАБ КУПЩ Ь, ДЫК ТРЭБА СЯМЁРА СТАПТАЦЬ *. У прадаўца толькі адна думка: добрую цану ўзяць; а ў таго, хто купляе, дзве: каб танна заплаціць і каб на тавары не ашукацца. Федароўскі: П радацъ (т о) лат во, а купіцъ — т рудно; П радацъ, т о і сын прадасць, але купіцъ, т о і бацько н і купіцъ, я к нім а за што. ПРАДЗЕ, ДЫ НЯ ВЕДАЕ, ДЗЕ КЛАДЗЕ. Пра работніка, які хваліцца зробленым, аднак яго працы не відаць. ПРАЗ СІЛУ Й КОНЬ НІ ВЯЗЕ. Кажуць, калі каму-н. далі работу, але яна пераўзыходзіць яго сілы і магчымасці, каб яе выканаць. Насовіч: Через сілу і конъ не ст упіцъ; Федароўскі: I конь праз (н ад) сілу ні возъме (н і пацягне). П РАЙ ШЛА ЗІМА Й ЛЕТА, ПРОЙДЗЯ Й ТЭТА. Суцяшаюць таго, хто зазнаў крыўду або бяду, якая з часам павінна забыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеўшы
10 👁