вінны. Насовіч: Ш т о праўда, т о не гр эх; Федароўскі: За п раўду Б ог ст аіць. ПЕРШ ТПРУЛЯЧКА, ТПРУЛЯЧКА, А ПОТЫМ: СТОЙ, ВОЎЧА ДУХ! Гэтак гаспадар ласкава кліча каня, пакуль не забрытае. Гаворыцца пра людзей, якія пакуль не возьмуць у рукі чалавека, абыходзяцца з ім ласкава, а потым нават i пагражаюць. Грынолат: С пачат ку: кося, кося, а пот ым за гры ву ды ў воз; К осъ-косъ, ды ў аглоблі; К оею, к о ею, да аброку; а я к пойм е, т ой кіем па боку; Насовіч: Кося, кося! Ш т об толъкі пайм ацъ давялося; Сержпутоўскі: К осякося, дам аброку, а т ам дугою па боку; Кося, кося, пакуль не акілзаю ць (не абуздаю ць). ПЕРШАГА ТОРГУ НІ МІНАЙ. Прымаўляюць пры гандлі, а таксама дзяўчыне, калі яе сватаюць першыя сваты. Насовіч: П ерш ага т оргу ніколі ні м інай; Федароўскі: П ерш ага т оргу ніколі ні апускай. ПЕРШЫ БЛІН КОМАМ. Пачатак любой працы бывае няўдалым. Прымаўляюць у апраўданне няўдалага пачатку якой-н. справы. Лепешаў: П ершы блін кам яком; Санько: П ерш ае цялят ка — ш чанят ка; П ерш ыя каты за плат ы; П ерш ы плод за плот; П ерш ую ра б о т у за плот вы кідаю цъ; П ерш ы блін сабаку. ПІРАД ПАНАМ ТОДАРАМ РАСХАДЗІЎСЯ ХОДАРАМ. Пра таго, хто вымушан па матэрыяльных прычынах дагаджаць свайму ўладару, нават прыніжаючы сваю годнаець. ПІРАХРЫСЬЦІСЯ ДЫ ПУСЫДІСЯ. Парада быць адважным, калі пасылаюць у небяспечнае месца. ПЩ Я, ЖЫЛЫ, ПАКУЛЬ ЖЫВЫ, А ЯК ПАМРОМ, ДЫК I КОЛАМ НІ ЎБ'ЁМ. Жартуюць у час выпіўкі. Насовіч: П ійце, ж ылы, покуль ж ы вы, піце, да часу не т ры це; Федароўскі: П ій i еш, пакуль рот съвеж, бо я к ум рэш, т о і колам ні ўвапрэш. Гл. с. 158. ПЛАКАЎ, ПЛАКАЎ, - УСЁ БОГ АДНАКАЎ, А ЯК СТАЎ СЬПЯВАЦЬ - СТАЎ БОГ ДАВАЦЬ. Плачам свайго жыцця не паправіш. Лепш весяліцца, чым бедаваць. Гэтак гаворыцца для падбадзёрвання, бо шанцуе таму, хто вясёлы i ў бядзе. Федароўскі: П лак аў, п ла к а ў — Б ог адн акаў, я к за ч а ў скакацъ, т о i Б ог ст а ў даваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, ўбём
12 👁