ПАЛЕЗШЫ ЗА ЖУКАМ, БУДЗІШ У БРУДЗЯ. Апынешся ў неприемным становішчы, калі пасябруеш з нячыстым на руку чалавека. Насовіч: З а ж укам у гаўн о ў л е зеш (улез, не лезь). ПАДКАЯ СЭРЦА СКОРА ШРАГАРАЯ. Шчырыя, з тонкай натурай людзі доўга не жывуць. ПАМАЖЫ ПАДНЯЦЬ, ДЫК БУДЗЕМ МІНЯЦЬ. Гаворыць той, хто хоча ўвачавідкі ашукаць пакупніка. ПАМЁРЦІ НІ ПАМ РЭШ, А ЧАСЫ ПАТРЭШ. Жартуюць часта з таго, хто прыкідваецца хворым і ўвільвае ад працы. ПАН КЛАДЗЕ ПІЧАЦЬ, А МУЖЫК ГЛЯДЗІЦЬ, АДКУЛЬ ПАЧАЦЬ. Пра спрытнага селяніна, які глядзіць, каб багатага і вучанага пана ашукаць. Федароўскі: П ан кладзе печаць, а м уж ы к ведае, адкулъ пачаць. ПАНА КЛЯНУЦЬ, А Ў ПАНА БРУХА РАСЬЦЕ. Клёны нікому не шкодзяць. Лепешаў: П ан а клянуць, а пан т лусцее (т аўсцее). ПАНУ ВЕРНА НІ СЛУЖЫ, ЖОНЦЫ ПРАЎДЫ НІ КАЖЫ, 3 ЖЫДАМ ШЧЫРА НІ ДРУЖЫ I ЗДОЛЬНІКАЎ НІ БЯРЫ. 3 жыццёвага вопыту селяніна. ПАНЫ СВАРУЦЦА, А МУЖЫКОЎ ЧУБЫ ТРАШЧАЦЬ *. Пры сутыкненні ўладных людзей церпяць іх падначаленыя. Прыгаворваюць і тады, калі валадары дзеляць народ на дзве веры і правакуюць біцца адзін з адным. Федароўскі: П аны б 'ю цца (ч уб я щ а), а ў муж ы коў бокі т раш чаць; П аны калоцяцца, а на м уж ы к у чупрына гары ць. ПАПА ЎСЕ ЗНАЮЦЬ, А ПОП НІКОГА. Пра таго, да каго пры патрэбе звяртаецца ўся грамада. ПАПОВА НЯ ВЫСАХЛА, НЯ ВЫМАКЛА. Поп аднолькавую плату бярэ за паслугу, хоць у сялян і недарод. ПАПРАЎ, КУМЯ, КАТЫ ЛАЗЮЦЬ! - А КАЛІ КУМ ПАПРАВІЎ, ДЫК I САБАКІ ПАЛЕЗЬЛІ. Гэтак высмейваюць благога работніка. ПАРА КАСЬЦІ НЯ ЛОМЯ *. Кажуць, калі раяць дзецям цёпла адзявацца або зачыняць вокны. Гавораць, калі хто-н. не адчувае нязручнасці ад празмернай гарачыні. Насовіч: П ара касьцей не лом іць; Санько: А д цяплосці не баляць (ня гн уцца) косці
11 👁