ПАД ЛІЖАЧЫ КАМЕНЬ ВАДА HI ЦЯЧЭ. Калі нічога не рабіць, справа з месца не зрушыцца. Насовіч: П ад леж ачы кам ень вада не падбеж ы ць (не цячэ); Санько: Л яж ачы я i грошы рж авею цъ; П ад ляж ачы кам ень вада не бяж ыць (не падплы ве). Гл. с. 140. ПАД СТАРАСЬЦЬ I КОТ ДУРНЕЯ. Пра старога, калі той памыліцца або скажа што-н. недарэчнае. ПАДАРОЖНЫ ЗА САБОЙ ХАТЫ НЯ НОСЯ. Гэтак гавораць гаспадары і падарожны, калі апошняга пускаюць нанач. ПАДБІВАЙ ВІЛЫ ДЫ БЯРЫ НА ЎСЕ ЖЫЛЫ; ПАДЫМАЙ ВЫШЭЙ НОСУ ДЫ КІДАЙ НА КАЛЁСЫ. Жартаўліва прыгаворваюць, калі вывозяць з хлява гной. ПАЕХАЛІ ГЛУХІЯ, ПАВЯЗЬЛІ ДРОВЫ СУХІЯ. Гэтак жартуюць з таго, хто недачуе нейкае слова, перакруціць яго на падобнае, што змяняе сэнс выказвання. Насовіч: Глухому дурное здаец ца; Глухом у свят ая пам яць; Н е каж ан гл ухі чуе. ПАЖЫВЁМ ДАЛІ, ПАЧУІМ БОЛІ. Пажывём - пабачым. Калі пачуюць няпэўную навіну, то спадзяюцца на яе праясненне праз пэўны час. Грынолат: П ераначуем — болі пачуем; Санько: П аж ы вем далей, угл едзім болей; П а ж ы вем, пабачым больш; Х т о даж ы ве, т ой паглядзіць; П е ран ачуем, т о болей пачуем; П еран ачуем — леп ей пачуем; Ш т о было, т о бачылі, а ш то будзе — пабачым. ПАЗНАЮЦЬ СОКАЛА ПА ПАЛЁТУ, А САВУ ПА ПАГЛЁДУ. Характар чалавека пазнаюць па яго паводзінах, справах, учынках, якія накладваюць адбітак на ўсе яго паюдзіны. Федароўскі: Я яго познаю, к а б і скуру з я го здзерлі. ПАЗЫЧАЙ — БЛАГІ ЗВЫЧАЙ *. Гавораць таму, хто пазычае. Насовіч: Х т о не м ае, т ой пазы чае. ПАЗЫЧАЦЬ - САКОЛЫЯ ВОЧЫ, А АДЦАВАЦЬ САВІНЫ. Калі хто-н. пазычае, глядзіць весела, як сокал; а як трэба аддаваць пазычанае, глядзіць панура, бо шкадуе. Федароўскі: Л ё гк і да пазы чкі, цяж кі да аддачы. ПАЗЫЧОНЫ ХЛЕБ ЕШ ДЫ АГЛІДАЙСЯ. Пазычоны хлеб няспорны, бо хутка разыдзецца, а аддаваць прыйдзецца. ПАЙДЗІ ДА ЛЮДЗЕЙ, ДЫ К ПАЧУІШ, ШТО ДОМА РОБІЦЦА. Як бы пільна ні трымаў сакрэты пра свае сямейнае жыццё, усё роўна людзі даведаюцца
Дадатковыя словы
грынблат
11 👁