НЯ МА ТЭЙ КРАМКІ, ДЗЕ Б ПРАДАВАЛІСЯ РОДНЫЯ МАМКІ. Ні за якія грошы не купіш роднай мамкі. НЯМА ТЭЙ ХАТКІ, КАБ НІ БЫЛО ЗВАДКІ. У кожнай сям'і могуць быць сваркі. НЯЎМЕКУ РУКІ НІ БАЛЯЦЬ. Пра таго, хто некалькі разоў перарабляе дрэнна выкананае. п ПА АДНАМУ, ПА АДНАМУ ДЫ ЎСЕ ПАМРОМ. Каб суцешыць сям'ю памерлага, так прымаўляюць на хаўтурах. ПА ВЯСЬНЕ РУ KAMI СПЛЯСЬНЕ. Гэтак папярэджваюць гуллівую дзяўчыну, каб яна не аказалася потым у роспачы. ПА ГАСПАДАРУ ПЛАЧА КЛЕЦЬ, А ПА ГАСПАДЫНІ ПЛАЧА ПЕЧ. Пры благім гаспадары няма парадку ў гаспадарцы, і клець часта пустуе; пры благой гаспадыні сям'я часта бывае не накормлена. ПА ЛАСЫМ КУСЯ Я Й ВАДЫ НАП'ЮСЯ. Гаворыць практычны селянін, якому пасля смачнай ласай ежы добра і вады напіцца. Насовіч: П а добром у (см аш нам у) к усе вады на п 'юся. Гл. с. 192. ПА НІТАЧЦА КЛУБОЧКА ШУКАЮЦЬ. Калі вінаватага знаходзяць па ледзь прыкметных адзнаках і здагадках. Насовіч: П а ніт цы (п а ніт ачцы) дойдзеш да клубка. ПА САЎКУ Й ШАПКА *. Кожны атрымлівае тое, чаго ён заслугоўвае, чаго ён варты, дастойны, што адпавядае яго становішчу. Ужываецца і тады, калі нехта па сабе падбірае кампанію. Лепешаў: П а Сеньку (па Х ом ку, па Ю р к у) і ш апка; Санько: П а каню і хам ут. ПАВЕР — ПАМЕР. Даючы што-н. на павер, трэба добра падумаць, каму можна даваць. ПАГАВОРЫМ, ДЗЯДЗЬКА, АБ ЛЮДЗЕЙ, БО АБ НАС ЛЮД31 ЎЖО ДАЎНО ГАВОРУЦЬ. Людзі гавораць пра дрэнныя паводзіны іншых, каб прыменьшыць свае. ПАГЛЯДЗІМ, ДЗЕ КАТО ПАСАДЗІМ. За стадом кожны заслугоўвае месца паводле сваяцтва і заслуг перад грамадствам. ПАД БОКАМ БАГАЦЬЦЯ НЕ ВЫЛІЖЫШ. Прымаўляюць гультаю, які хоча разбагацець, але больш адлежваецца, чым робіць. За
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напюся, сямю, сямя, сямі
12 👁