Старонка 75
◀ / 322 ▶
перад намі. Кажуць таксама, калі пры сватанні каму-н. адмовіць дзеўка, або хто-н. не купіць нагаданую рэч. НЯ ЎСЁ ТОЕ ЗОЛАТА, ШТО БЛІШЧЫЦЬ *. Не ўсё знешне прывабнае, прыгожае мае вялікую вартасць. Пра чалавека благога, які робіць выгляд добрага. Санько: Не ўсё тое смачна, што ўзрачна; Не ўсё тое золата, што свеціць; Не ўсё мёд, што салодкае; Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе. НЯ ЎСЁ ТОЕ СМАЧНА, ШТО САЛОДКА. Пра чалавека, у якога ліслівыя словы, але здрадніцкія імкненні. НЯ ЎСЁ ТОЕ, ХОРАША, ШТО ЧЫРВАНА. НЯ ЎСЕ ТЫЯ КРАСКІ ЦВЯТУЦЬ, ШТО РАНА РАСПУСКАЮЦЦА; НЯ ЎСЕ ДЗЕЎКІ ЗАМУЖ ІДУЦЬ, ШТО ЗМАЛАДА КАХАЮЦЦА *. Пра дзяўчыну, якая з моладу была стройнай і прывабнай, але замуж не выйшла. НЯ ЦЕШСЯ ЧУЖОЙ БЯДЗЕ, БО СВАЯ ІДЗЕ *. Гавораць таму, хто злараднічае, цешыцца з чужой бяды. Санько: Не радуйся чужой бядзе, бо свая ззаду ідзе; Не цешся з чужой бяды: свая за гоні ад барады; Не смейся, рабе, будзе і табе; Не смейся, брудзе, бо й табе будзе; Хто з каго смяецца, таму не мінецца; Хто з чужой бяды смяецца, таму галава завінецца; Не зыч ліха другому, каб не давялося самому; Прыйдзе да цябе чарада — сустрэне цябе бяда; Федароўскі: Не смейся чужой бядзе, бо і твая на градзе. НЯ ЦЕШСЯ, КАЛІ ЗНАЙШОЎ, І НІ СМУЦІСЯ, КАЛІ ЗГУБІЎ. Цешыцца сваёй знаходкай — гэта цешыцца бядой таго чалавека, хто згубіў. Свая ж згуба вучыць быць пільным і асцярожным. НЯВОЛЯ СКАЧА І ПЛАЧА. Плача, бо цяжка жыць; скача, бо чалавека прымушаюць рабіць гэта абставіны. Федароўскі: Чаго ніволя ні зробіць; Ні скачучы, то плачучы. НЯДОБРА, КАЛІ ЖЫД ПАЗНАЯ ГРУНТ, А МУЖЫК ПАЗНАЯ ХУНТ. Селянін павінен трымацца зямлі, а жыд гандлю. Федароўскі: Ні будзе ўжэ дабра, калі пазнаў мужык фунт, а жыд грунт. НЯМА ГОРШАЙ БАЛЕСЬЦІ, КАЛІ (ЯК) ХОЧАЦЦА ЕСЬЦІ. Так гаворыць той, хто часта галадаў. НЯМА ПАТРЭБЫ ЗДАРОВАГА ЛЯЧЫЦЬ, А РАЗУМНАГА ВУЧЫЦЬ. Кажуць таму, хто бярэцца вучыць разумнейшага за сябе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 322 ▶