НЯ МАЧЫСЯ, БО ГОЛЕНЫ НЯ БУДЗІШ. Пра таго, хто, упэўнены ў сваіх будучых удачах, чыніць вялікія прыгатаванні, хоць яны і не ажыццявяцца. НЯ МЫ ХЛЕБ НОСІМ, АЛІ ХЛЕБ НАС. Пра падарожнікаў, якія заўсёды носяць за плячыма ежу. НЯ МЫЎСЯ - ЛЯНІЎ; ПАМЫЎСЯ - ХВАСЛІЎ. Пра благіх людзей, якім цяжка дагадзіць, бо яны заўсёды знойдуць прычыну, каб прычапіцца да чаго-н. НЯ Ш, НЯ ЕШ I 3 ХАТЫ НЯ ЛЕЗЬ *. Пра благое надвор'е, у час якога не раяць выбірацца ў дарогу або выходзіць з хаты. НЯ ПЛЮЙ У СТАРЫ КАЛОДЗІСЬ, БО МОЖА ПРЫДЗЩЦА КАЛІ ЗЬ ЯГО ВАДЫ НАПІЦЦА *. Не рабі знявагі свайму старому дабрадзею, бо прыдзецца калі да яго за дапамогай звярнуцца. НЯ СУЧКА БРЭША, А КАРЫТЦА. Калі сучку добра карміць, то яна будзе добра брахаць. Пра падхаліма, які за падачкі падтрымлівае свайго гаспадара. НЯ СЬЛЕПА КАРОВА, ШТО НА СТРАСЕ САЛОМА. Пра нярупнага гаспадара, які не можа прывесці да парадку хатніх рэчаў і кажа: «Усё ёсць, толькі пагатуй і звары». Насовіч: H i голодна карова, кал і ў ст ресі салом а. НЯ СЬЛЕПА, БЯЛО, ШТО Ў ВАДЗЕ БЫЛО. Жартаўлівы адказ прачкі, калі бялізна не вельмі добра памыта. НЯ СЬПІЦЦА ВАЎКУ ПАД СЯЛОМ. Пра таго, каму трывожна ў незнаемым або небяспечным месцы. НЯ ТОЙ ЧАРВЯК, ШТО МЫ З'ЯДЗІМ, А ТОЙ ЧАРВЯК, ШТО НАС З'ЕСЬЦЬ. Жартуюць старыя, калі іх дзеці напамінаюць, каб чарвівых грыбоў у ежу не паклалі. Федароўскі: Н е т о чэрві, ш то мы ям о, але што нас з 'ядзяць. НЯ ТОЛЬКІ ДУРАНЬ ВАЛА ГУБЛЯЯ. I ў разумнага здараюцца прыгоды і памылкі. НЯ Ў ТЫМ ДЗІВА, ШТО КАБЫЛА СІВА, А Ў ТЫМ ДЗІВА, ШТО ВОЗУ НІ ВЯЗЕ *. Сутнасць рэчы і яе з'яву трэба бачыць не ў яе вонкавым выглядзе, а ў яе ўнутраных уласцівасцях і якасцях. Федароўскі: М ало цо, цо кабы ла сіва, але чум ян а не цягне? НЯ ЎВЕСБ ТОЙ СВЕТ, ШТО Ў ВАКНЕ. Ёсць на свеце болын щкавыя і прыгожыя рэчы, чым тыя, што За Зак
Дадатковыя словы
зесьць, зяву, зядзім, надворе
13 👁