НЯ ТЭТА США, ХТО ЎТРЫМАЯ ПАЛКАГА КАНЯ, А ТЭТА США, ХТО УТРЫМАЯ СВАЁ ПАЛКАЯ СЭРЦА. Не таму слава, хто мае моцную фізічную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі. НЯ ДЗІВА, ШТО КАРОВА ЧАРНА, А МАЛАКО СІВА. Прымаўляюць, калі хто-н. дзівіцца з натуральнай з'явы. Насовіч: В елікое дзіво, ш то карова чорна, а м ал ако сіво. НЯ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ДАЧКА ХАРАША *. Прымаўляюць, калі багаты мае дарагія рэчы, або калі яго дзеці добра і прыгожа апрануты. Насовіч: Д зів о, што ў караля да ж онка хараш а; Федароўскі: Ш то за караля да хараш а ж онка; Н е дзіво (д зіва), цо ў караля (у круля) ж онк а пекна. НЯ ДУРАНЬ ЗДУМАЎ ПРЫКАЗКУ. Гэтай прыказкай папярэджваюць наступную за ёй, як і выразам «Як той казаў». Насовіч: У даўся на п ры казкі, я к сабачча ш кура на пры вязкі; Федароўскі: З дауся на п ры казкі, я к сабака (сабачая скура) на пры вязкі. НЯ ЕЎ - НЯ МОГ; ПАД'ЕЎ - НІ РУК НІ НОГ *. Пра гультая, які не мог працаваць, бо быў галодны, а пад'еўшы, захацелася паляжаць. НЯ ЗЫЧ ЛІХА ДРУГОМУ, КАБ НІ ДАВЯЛОСЯ САМОМУ. Гавораць таму, хто цешыцца з чужой бяды. Федароўскі: H i зы ч т ого ніком у, ш то т абе ні міло. НЯ ЗЬВЕДАЎШЫ БРОДУ, НЯ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Папярэджанне, каб быць асцярожным i прадбачлівым, не брацца за незнаемую справу непадрыхтаваным. Насовіч: H i знаўшы броду, ні сунься ў воду: Федароўскі: Н е знаю чы броду, не лезь у воду. НЯ МАЙ СТО КОП, А МАЙ СТО СЯБРОЎ *. Сябры часта выручаюць у бядзе, таму сябры даражэйшыя за багацце. Санько: Ч алавек без сяброў, што печ без дроў; Н яма грош ай — не бяда, я к сяброў гром ада; Лепш ст о сяброў, чым ст о рублёў. НЯ МАЙ ХВОРАГА ЗА ПАМЁРЛАГА, А ПАЛАГА ЗА ПРАПАЛАГА. Як хворы можа паправіцца, гэтак падужны на маёмасць можа разжыцца, а падупалы на невялікіх заганах можа іх пазбавіцца. НЯ МАНІСЯ, ДЫ БОГУ МАЛІСЯ. Нагадваюць тым, хто занадта самаўпэўнены ў сваіх будучых удачах
Дадатковыя словы
зявы, падеў, падеўшы
13 👁