у сям'і ці грамадзе заўсёды ў пашане ў процілегласць старым людзям або рэчам. Насовіч: Н овае сіт ко на к а лочку, я к паст арэе, т о i пад л а ўк аю палеж ыцъ; Грынолат: Н овае сіт ка на кал к у навісіцца, а ст арое i н ад ла ўк а й паваляецца; Федароўскі: Н ово сіт ачко на калочку, а на ст арасць п ад лаўкаю. НОЧ ПАГОНЯ, НОЧ ПРЫГОНЯ. Пра тых, хто на працу ідзе досвіткам i дахаты вяртаецца пасля змяркання. НЯ БОЙСЯ ЗІМЫ, А БОЙСЯ ЗАЗІМКА. Зіма для людзей нястрашная, бо яны да яе падрыхтаваліся. Значныя складанасці стварае ранняя вясна, калі выпадзе зазімак i выйдуць харчы, калі няма чым статак карміць. Федароўскі: Зім а з велікім горлам, у с ё паесць. НЯ БОЙСЯ ПАНА, А БОЙСЯ ПАДПАНКА. Не так страшыся дэспата, як яго паслугача-падхаліма. Насовіч: Н е бойся звягліваго, а кусліваго. НЯ БОЙСЯ П 'ЯНЩ Ы, А БОЙСЯ НІДБАЛІЦЫ, БО П 'ЯНЫ ПРАСПЩЦА, А ГУЛЬТАЙ ГЭТКІМ БУДЗЕ ДА ВЕКУ. Гэткую параду даюць маладой, калі яна выбірае з жаніхоў паміж п'яніцай і гультаём. НЯ БУДЗЬ НІ ВОЙТАМ, НІ СВАТАМ, ДЫК НЯ БУДЗІШ ЧАЛАВЕКАМ ПРАКЛЯТЫМ. Войта клялі, што на прыгон выганяў, а свата — што благую жонку сасватаў. НЯ БУДЗЯ ГІША, ДЫ К БУДЗЯ ЧОРТ ІНШЫ. Гавораць, калі замест аднаго благога чыноўніка будзе другі, ні лепты за папярэдняга. НЯ ВЕР КАНЮ Ў ДАРОЗЯ, А ЖОНЦЫ ДОМА *. Прыказваюць таму, каму жонка здрадзіла. Федароўскі: Н і вер каню запрагаю чы, м аладой ж онцы ў дарогу вы біраю чы. НЯ ВЕР НІКОМУ, ДЫК НІХТО НІ ЗДРАДЗЯ. Перасцярога не быць надта даверлівым. Насовіч: Н е вер нікому, ніхт о ні здрадзіць; Федароўскі: Н я вер, т о ня аш укаю ц ь; Н і вер ніком у, т о ні здрадзіц ь ніхт о. НЯ ВІННА СЬВІНКА, А ВІННА ДЗІРКА. Калі гаспадар дбайна глядзіць сваю маёмасць, дык у яго не будзе шкоды. НЯ ГОЛАД БАБОВАЯ КАША. Прымаўляюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная. НЯ ГОЛ I НА, А СТРЫЖАНА. Калі ўпарты ў спрэчцы хоча пераканаць апанента ў сваей праваце. Федароўскі: Н і голено, да ст ры ж ано; Тут голено, але м удро
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, пяніцай, сямі
11 👁