леную ежу. Недасоленую страву можна дасаліць, а за перасоленую караюць. Таксама нагадваюць майстру, каб ён не сапсаваў матэрыялу, бо за гэта прыдзецца плаціць. Гл. c. 133, 179. Н1ЖАНАТЫ Б'Е ЖОНКУ, А БЯЗДЗЕТНЫ - ДЗЯЦЕЙ. Гавораць пра таго, хто хваліцца, каб ён меў сілу на свеце, дык усюды парадак навёў бы. Так i нежанаты кажа, што жонку зрабіў бы пакорнай, а бяздзетны — дзяцей паслухмянымі. Федароўскі: К аж ан ніж анаты б 'е ж онку, а бяздзет ны — дзеці. НІКОЛІ НЯ СПОЗЬНІШ СЯ АДДАЦЬ СТАРЫ ДОЎГ I ПАМЕРЦІ. Кажуць, калі аддаюць стары доўг. НІКОМУ РОТУ HI ЗАВЯЖЫШ *. Людзей не прымусіш маўчаць. Кажуць асуджальна пра распаўсюджванне розных чутак, плётак. НІХАЙ ТВАЯ СЬВІНЬНЯ ВОЙТАМ БУДЗЯ. Гаворыць той, хто не хоча весці далей пустой спрэчкі i ўступае свайму апаненту, спыняючы размову. НІХАЙ ТОЙ СІРДДЗІЦЬ, ХТО НА ПЕЧЫ СЯДЗІЦЬ *. Гэтак кажа той работнік, які ідзе на цяжкую працу, калі яму напамінаюць пра пост. Насовіч: Н іхай т ой серадзіць, хт о дом а сядзіць. НІХТО HI БАЧА, КАЛІ С1РАТА ПЛАЧА, А КАЛІ Cl РАТА ЗАСЬМЯЕЦЦА, ДЫК УВЕСЬ СЬВЕТ ЗДРЫГАНЕЦЦА. Ніхто не бачыць, як нейкі гаротнік гаруе. Але калі ён упартай працай разбагацее, дык усім стане зайздросна. Федароўскі: Я к сірат а плача, т о ніхт о ні бачы ць, а я к скача, т о ўсе бачацъ. Гл. с. 126, 131. НІХТО НІ БАЧА, ШТО Ў МНЕ, А КОЖНЫ БАЧА, ШТО НА МНЕ. Ніхто не ведае, што чалавек еў, а кожны бача, што ён надзеў. Насовіч: Н іхт о не ведае, я к хт о абедае; Федароўскі: Н іхт о ні ведае, ш то ў каго за зубам і; Н іхт о ні ведае, я к сірат а абедае. НОВАЯ МІТЛА ТОКУ НІ ДЗЯРЭ. Калі прыяджае новы чыноўнік, то спачатку бярэ невялікі магарыч. НОВАЯ НЯ ПОРЫЦЦА, А ДОБРАЯ НІ ВАЛОЧЫЦЦА. Прымаўляюць, калі хто-н. пачне хваліць таго, хто бадзяецца па свеце, і раіць узяць яго на работу. НОВАЯ СІЦЦА НА КАЛОЧКУ ВІС1ЦЦА, А СТАРОЯ ПАД ЛАЎКАЙ ВАЛЯЩЦА *. Новы чалавек ці новая рэч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁