Старонка 73
◀ / 322 ▶
НЯ ГЭТА СІЛА, ХТО ЎТРЫМАЯ ПАЛКАГА КАНЯ, А ГЭТА СІЛА, ХТО УТРЫМАЯ СВАЁ ПАЛКАЯ СЭРЦА. Не таму слава, хто мае моцную фізічную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі. НЯ ДЗІВА, ШТО КАРОВА ЧАРНА, А МАЛАКО СІВА. Прымаўляюць, калі хто-н. дзівіцца з натуральнай з'явы. Насовіч: Велікое дзіво, што карова чорна, а малако сіво. НЯ ДЗІВА, ШТО Ў КАРАЛЯ ДАЧКА ХАРАША *. Прымаўляюць, калі багаты мае дарагія рэчы, або калі яго дзеці добра і прыгожа апрануты. Насовіч: Дзіво, што ў караля да жонка хараша; Федароўскі: Што за караля да хараша жонка; Не дзіво (дзіва), цо ў караля (у круля) жонка пекна. НЯ ДУРАНЬ ЗДУМАЎ ПРЫКАЗКУ. Гэтай прыказкай папярэджваюць наступную за ёй, як і выразам «Як той казаў». Насовіч: Удаўся на прыказкі, як сабачча шкура на прывязкі; Федароўскі: Здаўся на прыказкі, як сабака (сабачая скура) на прывязкі. НЯ ЕЎ — НЯ МОГ; ПАД'ЕЎ — НІ РУК НІ НОГ *. Пра гультая, які не мог працаваць, бо быў галодны, а пад'еўшы, захацелася паляжаць. НЯ ЗЫЧ ЛІХА ДРУГОМУ, КАБ НІ ДАВЯЛОСЯ САМОМУ. Гавораць таму, хто цешыцца з чужой бяды. Федароўскі: Ні зыч таго нікому, што табе ні міло. НЯ ЗЬВЕДАЎШЫ БРОДУ, НЯ СУНЬСЯ Ў ВОДУ. Папярэджанне, каб быць асцярожным і прадбачлівым, не брацца за незнаёмую справу непадрыхтаваным. Насовіч: Ні знаўшы броду, ні сунься ў воду: Федароўскі: Не знаючы броду, не лезь у воду. НЯ МАЙ СТО КОП, А МАЙ СТО СЯБРОЎ *. Сябры часта выручаюць у бядзе, таму сябры даражэйшыя за багацце. Санько: Чалавек без сяброў, што печ без дроў; Няма грошай — не бяда, як сяброў грамада; Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. НЯ МАЙ ХВОРАГА ЗА ПАМЁРЛАГА, А ПАЛАГА ЗА ПРАПАЛАГА. Як хворы можа паправіцца, гэтак падужны на маёмасць можа разжыцца, а падупалы на невялікіх заганах можа іх пазбавіцца. НЯ МАНІСЯ, ДЫ БОГУ МАЛІСЯ. Нагадваюць тым, хто занадта самаўпэўнены ў сваіх будучых удачах.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 322 ▶