НІ ГУЛЯЙ У КАРТЫ, НЯ БУДЗЬ УПАРТЫ; А БУДЗІШ ГУЛЯЦЬ - БУДУЦЬ СКУРУ ДРАЦЬ. Гэтак перасцерагаюць гульцоў у карты і іншыя азартныя гульні, якія прыводзяць да пройгрышу і розных непрыемнасцяў. Насовіч: Карт а пахмель любіць; Федароўскі: Хт о грае ў карт ы, т ам у л о б абдарт ы; У карціш ак нім а браціш ак. НІ ДАЙ БОГ СЬВІНЬНІ РОГ, А МУЖЫКУ ПАНСТВА *. Кажуць пра таго, хто, атрымаўшы багацце ці ўладу, пачынае злоўжываць сваім становішчам. Насовіч: Б ачы ў Б о г, што ні д а ў сьвіньні р о г, т о ўсёй съвет спарола б; Федароўскі: Б ачы ў Б ог, што ні д а ў съвіні р о г, бо ведаў, усей съвет спарола б: што лы чом, т о лы чом, а реш т у р а га м і (рагачам). НІ ДАЙ БОЖА ЧУЖЫМІ ДЗЯЦЬМІ ПАСЫЛАЦЬ. Гавораць пра мачыху ці айчыма, калі пасынкі ці падчырыцы іх не слухаюць. НІ ДАЙ I НІ ЛАЙ. Не папракай нікога зробленай паслугай. НІ ЖАНІЎСЯ - ТРЫ АНУЧЫ; АЖАНІЎСЯ - ТРЫ АНУЧЫ. Пра нежанатага, матэрыяльнае становішча якога не палепшылася пасля жаніцьбы. НІ 3 ТВАІМ НОСАМ МЫШЫ КАПАЦЬ. Кажуць таму, каму не раяць брацца за тую работу, да якой ён не мае здольнасцяў. НІ ЗА ТЭТА БІТА, ШТО ХАДЗІЛА Ў ЖЫТА, АЛІ ЗА ТОЕ, ШТО ДОМА НІ НАЧАВАЛА. Гаворыцца пра таго, хто хоча перакласці сваю віну на несапраўдныя абставіны, каб апраўдацца. Федароўскі: Н і за тое біт о, што хадзіло ў ж ы т о, але ш то ў дом а ні начавало. НІ ЗЛАВІЎ ЗА РУКУ, НІ КАЖЫ, ШТО ЗЛОДЗЕІ. Гаворыць у сваё апраўданне, каго падазраюць у чым-н. непрыстойным. Кажа той, супроць каго няма бясспрэчных доказаў яго віны. НІ КАЙСЯ РАНА ЎСТАЎШЫ I ЗАМАЛАДА АЖАНІЎШЫСЯ. Усё тое добра, што ў свой час робіцца. Гэтак адказваюць суразмоўніку, які лічыць што-н. заўчасным. НІ КАПАЙ НА ДРУГОГА ЯМЫ, БО САМ У ЯЕ ЎВАЛІШСЯ *. Ужываецца як перасцярога не рабіць благога другому. Непрыемнасць можа здарыцца і з тым, хто робіць яе іншым: гэткую згубу падрыхтуюць і яму. На
15 👁