НЕБА КАЖА, ШТО БОТЫ, ЗІМЛЯ КАЖА, ШТО БОСЫ *. Пра дзіравыя боты знізу. Пра добрую з выгляду рэч, аде непригодную да ўжытку. НЕШТА ВЯЛІКАЕ Ў ЛЕСЯ ЗДОХЛА *. Гавораць, калі ў хату зойдзе рэдкі госць, здарыцца непрадбачаны выпадак, або што-н. зробіць чалавек, ад якога такога не чакалі. НЕШТА НЕЙКАЯ ДЫ НЕКУДЫ ПАЎЗЕ *. Жарт з чалавека, які хваліцца, што ўсё ведае, але не знае простых рэчаў, тлумачачы іх па-свойму і незразумела. Федароўскі: Н еш т а нейкае. НІ АДЗІН ЧОРТ ЛАПЦІ СТАПТАЎ, ПАКУЛЬ РОЎНЫХ САБРАЎ *. Кажуць пра тых, якія не ўступаюць адно аднаму па сваіх адмоўных якасцях, — мужыка і жонку, сяброў і г. д. Насовіч: Чорт сем пар лапц ей ст ап т аў, п а куль т акую пару дабраў; Федароўскі: Чорт сем пар п аст ал о ў ст апт аў, п окі нас да м ест а сабраў. НІ АДНЭЙ КАЗЕ ВОКА ВЫЛІЗЯ. Жартуюць, калі спадзяюцца, што некаму здарыцца нечаканасць. НІ БАЦЬКА СПРАЎЛЯЎ, I НЯ СЫН ПАГАНЯЯ *. Маецца на ўвазе конская снасць, калі нехта нядбайна з ею абыходзіцца. Кажуць, калі нехта нядбайна абыходзіцца з чужой маёмасцю. НІ БАЧА САВА, ЯКАВА САМА. Калі нехта абгаворвае іншага за недахопы, а сам мае яшчэ большыя заганы. Благі чалавек пра ўсіх дрэнна адгукаецца. Насовіч: П а глядзі, сава, я к а ва са м а; Федароўскі: Н е бачыцъ са ва, якая сам а, да другіх бачыцъ. НІ БУДЗІ ЛІХА, КАЛІ СЬПІЦЬ *. Гэтак раяць не чапаць задзірыстага і не трывожыць балячкі, калі яна не турбуе. Федароўскі: H i б удзі ліха, ніхай спіць; Н іхай будзе ціхо ліхо. НІ БЯРЫ ЧУЖОГА I НІ БОЙСЯ НІЧОГА. Нявіннаму няма чаго баяцца. Насовіч: Н е зай м ай чуж ога, не бойся н ікого; Грынолат: Н е чапай нічога і не бойся нікога; Федароўскі: Н е руш чуж ого, не бойся нікого. НІ ГАДЗЬСЯ, КОТ, СЫТЫМ САЛАМ. Гавораць пра ганарыстую асобу, якая пагарджае больш вартымі за сябе людзьмі. 3 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
14 👁