НА ЦІХАГА БОГ НАНЯСЕ, А РЭЗВЫ САМ НАБЯЖЫЦЬ *. Калі спакойнаму чалавеку здарыцца няшчасце, а рэзвы трапіць у няшчасце сам, па ўласнай ініцыятыве. НА ЧУЖУЮ ПАВАРУ НІ НАСТАЎЛЯЙ ВАРУ *. Калі адсутнічаюць адпаведныя ўмовы i неабходныя інструменты, прыстасаванні, не пачынай работы. НА ЧЬИМ ВАЗ КУ ЕДУ, ТАМУ Й ПЕСЬНЮ ПЯЮ *. Хто з чыёй ласкі жыве, таму дагаджае. Насовіч: Н а чыём возе едзеш, т ам у і песъні спявай; Федароўскі: Н а чыём возі еду, т ам у і песню сьпеваю. НА ЧЫМ СТАНУ - НЕ АДСТАНУ. Кажа ўпаргы, настойлівы чалавек. НАГРЭТАГА КУТОЧКА ШКОДА ПАКІДАЦЬ. Пра таго, хто на адным месцы абжыўся і не хоча пакідаць яго. Федароўскі: К ож нам у свой кут ок мілы. НАД СІРАТОЙ БОГ 3 КАЛІТОЙ *. Калі беднаму чалавеку пашанцуе чьщ-н. разжыцца, палепшыць свой дабрабыт. Федароўскі: Н ад уд а вою бог з каліт ою. НАТРАПІЎ ЗЛЫ НА ПАГАНАГА. Калі ў спрэчку ўступаюць ліхія, якія адзін аднаму не ўступяць. Федароўскі: С вой на сваго нат рапіў. НАША ДЗЕЛА НІ ХАДЗІЦЬ БЕЛА *. На думку селяніна, белы, хораша прыбраны той, хто не працуе. Насовіч: Н е глядзі — бела, абы б рабоча была; Федароўскі: Н е глядзі — бела, абы да бела. НАША СОРА ШЫЯ Й ПОРА. Пра няўдалага работніка, які часта перарабляе сваю работу. НАШТО ТАКІЯ ЗБЫТКІ: ПА ТРЫ ГРЫБЫ Ў КАПУСТУ! Іранічна кажуць пра скупога. НАШУ ДАЧКУ ПАЗНАЮЦЬ I Ў АНДАРАЧКУ. Добра выхаванага і з пачцівай радні паважаюць і ў простым уборы. Гэтак кажуць і таму, хто няёмка адчувае сябе сярод чужых людзей. Федароўскі: П азн аю ц ь м аю дач ку і ў чырвоным ан дарачку. НАШЫ ГРОШЫ НЕ ТРЭСКІ *. Кажуць таму, хто дорага просіць за свой тавар. Федароўскі: Я граш ам і ні серу. НАШЫ СЛУГІ ПАГНУЛ1СЯ Ў ДУП *. Кажуць, калі работнікі хворыя або гультаі
13 👁