нёй і слабахарактарнасцю іншых. Кажуць з упэўненасцю, што падобнае не знікне, будзе паўтарацца.
НА МЯДЗЬВЕДЗЯ ГАЛІНА ЗВАЛІЛАСЯ *. Прымаўляюць пра пакаранага падлетка, які моцна плача. Кажуць, калі на соннага мядзведзя зваліцца галіна, ён са страху моцна раве. Федароўскі: Як на медзведзя ўпадзе шышка, то ён раве, а як цэлая галіна, то ён маўчыць (то варчыць).
НА МЯДЗЬВЕДЗЯ ІДЗІ — ПАСЬЦЕЛЬ ГАТУЙ, НА ДЗІКА ІДЗІ — ДОШКІ ГАТУЙ *. Мядзведзь можа пакалечыць, а дзік разарве.
НА НАШЫ НОГІ ЗАВЫСОКІ ІХ ПАРОГІ *. Калі каму-н. недаступна сяброўства з кім-н. або калі з ім не хочуць сябраваць. Насовіч: На нашы ногі высокі іх парогі.
НА ПАХІЛАГА ЧАЛАВЕКА Й САБАКІ ГОРЫ БРЭШУЦЬ *. Пакорлівага чалавека ўсе крыўдзяць.
НА ПАХІЛАЕ ДРЭВА Й КОЗЫ СКАЧУЦЬ *. Слабага, нядужага чалавека кожны можа пакрыўдзіць.
НА ПЕЧЫ ДОБРЫЯ РЭЧЫ. Жартам кажа той, хто грэецца на печы.
НА СВАЁЙ ЛАЎЦЫ Й ПАМЕРЦІ ДОБРА. Сумленне чыстае, бо такі чалавек не рабіў шкоды чужым людзям.
НА СВАІМ ХЛЕБЕ ЖЫВЕШ, КАЛІ ХОЧАШ, ТАДЫ І ЕШ. У сваёй хаце заўсёды хлеб і ежа пад рукамі.
НА СУД ІДУЦЬ — АБОДВА ХВАЛЯЦЦА, А З СУДУ ІДУЦЬ — АДЗІН ХВАЛІЦЦА. Перад судом абодва спадзяюцца на выйгрыш, а пасля — хваліцца адзін.
НА ТАБЕ, НЯБОЖА, ШТО МНЕ НЯГОЖА *. Гаворыцца пра таго, хто пад выглядам дабрадзейства вызваляецца ад чаго-н. непатрэбнага. Федароўскі: На табе, нябожэ, цо мне незгожо.
НА ЎРАДЖАЙ НІ ЗВАЖАЙ, А ЖЫТА СЕЙ. Выконвай сваю працу, не ставячы гэта ў залежнасць ад вынікаў. Федароўскі: Ні (не) уважай на ўражай, а жыто сей.
НА ХАЦЕНЬНЯ ЁСЦЬ ЦЯРПЕНЬНЯ. Пра таго, хто свой учынак растлумачвае тым, што яму гэтага захацелася; адказ дзецям, якія дамагаюцца чаго-н. Насовіч: На хаценне ёсць поцерпенне; Федароўскі: На хоценё е церпенё.
82 👁