НА ГНЕЎ НЯ РУБЛІН ХЛЕЎ *. Жартаўліва гавораць дзецям, калі яны гневаюцца ды не ідуць есці. Насовіч: Н а т вой гн еў ні гародж аны хлеў; Федароўскі: Н а гн еў няма лякарст ва. НА ГОД ШМАТ ПРЫГОД, А НА ВЯКУ НЯМА ЛІКУ *. Прыгоды ў жыцці — натуральная з'ява; не трэба на іх звяртаць асаблівую ўвагу. Федароўскі: Н а адзін год м ного пры год. НА ГЭТЫМ СЬВЕЦЯ, ЯК У КАРЭЦЯ: ЕДЗЕШ, КАЛЫШАШСЯ, ПАКУЛЬ НЯ ВЫВІРНІШСЯ. Прымаўляе той, каму здрадзіла шчасце. НА ЖЫВОЙ КАСЫДЕ МЯСА НАРАСЬЦЕ. Гавораць пра хворага, які абавязкова паправіцца; худую скаціну, калі прадаюць, а таксама цешаць гаспадара, што ён яшчэ гаспадарку набудзе. Федароўскі: А бы косць хаця, т о м ясо будзе (нарасце). НА ЖЫЧКУЮ КРАПІВУ МАРОЗ ЗНАЙДЗІЦЦА. Кажуць пра непазбежнасць адплаты, пакарання злачынцу. Насовіч: Б удзець і на ж ы глівую к р а п івк у м ароз; Федароўскі: Б удзе і на крап іву м ароз. НА ЗЛОДЗІЮ ШАПКА ГАРЫЦЬ *. Той, хто правінаваціўся ў чым-н., міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі. Санько: Х т о парася ўк р а ў, т ом у ўвуш ш у піш чыць; Х т о куры краў, у таго й р у к і т расуцца; Х т о сала краў, т о м у ў вочы дым ідзе; В ідаць па вачах, хт о ходзіць па ночах; Злодзей спіць i дрыж ыць; Грахі спаць не даю ць. НА КАГО БОГ, НА ТАГО I ЛЮДЗІ *. Гаворыцца, калі крыўдзяць чалавека, якому i без таго не пашанцавала. Санько: Н а кого л ю дзі гавораць, на т аго свінні рохкаю ць. НА ЛЕС ГУКНІ, ДЫК ЛЕС УНЫЯ. Чалавек зажурыцца, калі на яго пачнуць крычаць. Федароўскі: Гукні на лес, т о ў лесе адгукнецца. НА ЛЕЧАНЫМ КАШ МАЛА ЕЗЬДЗЮЦЬ *. Пра адрамантаваныя рэчы і лечаных людзей і жывёлу, якія ўжо страцілі частку сваіх якасцяў. Насовіч: Н а лечаном кан і м ало наездзіш (далёко ні паедзеш); Н а лечаном ка н і доўга ездзіць не будзеш (н і доўга ездзіць); Н а лечаной кабы лі ні м ного паездзіш (доўга ні наездзіш). НА МОЙ ВЕК ДУРНЯЎ ХВАЦЯ *. Прыказваюць самаўпэўненыя ашуканцы-лайдакі, якія карыстаюцца дабры
Дадатковыя словы
зява
9 👁