I
I ДА МЯСА ТРЭБА ЗАКРАСА *. I добрае робіцца яшчэ лепшым, калі яго ўпрыгожыць.
I ЗА ШЧЭПКУ ЗНАЙДЗІЦЦА ПРЫЧЭПКА. Кажуць пра таго, хто беспадстаўна прыдзіраецца да каго-н.
I МЯДЗВЕДЗЯ Ж ВУЧУЦЬ. Прымаўляюць таму, хто адмаўляецца вучыцца, спасылаючыся на адсутнасць здольнасцяў. Федароўскі: I мядзведзя скакаць вучаць.
I РЫБКІ НІ ХАЧУ, I ЛЫТКІ НІ МАЧУ. Кажа той, хто адмаўляецца ад удзелу ў чым-н. прыбытковым, але турботным прадпрыемстве. Гл.: Ні рыбкі ні хачу, ні лыткі ні мачу.
I САВА СВАЕ ДЗЕТКІ ХВАЛЯ: ПУЗАЦЕНЬКІЯ, РЫЛАЦІНЬКІЯ, ЗІРКАЦІНЬКІЯ. Прымаўляюць так, калі нехта хваліць сваё благое.
I САМ НІ ГАМ, I ДРУГОМУ НІ ДАМ. Хто сам не карыстаецца і другому не дае.
I СЬЦЕНЫ ВУШЫ МАЮЦЬ. Перасцярога таму, каго могуць падслухаць.
I ТАГО ДАЖДЖОМ, ШТО ПОЙДЗЕ СЬНЕГ З ДАЖДЖОМ. Гавораць, калі ў жыцці здараюцца супярэчлівыя нечаканасці.
I Ў ДОБРЫМ РОДЗЯ, А ЎДАСЦА ШЭЛЬМА Й ЗЛОДЗІ. У сям'і, калектыве заўсёды сярод большасці сумленных людзей сустракаецца хоць адзін благі. Федароўскі: Німа роду без выраду.
I Ў ПЕКЛЯ ПАСЯРОД, ДЫК ПЕКНА; КЕПСКА Й У РАІ, КАЛІ НА КРАІ *. Хоць і ў найгоршым месцы, але калі акажашся сярод кіраўніцтва, дык будзе добра; а калі і ў найлепшым месцы, але на краі, у глухім закутку, будзе дрэнна.
I Я НІ Я, I ХАТА НІ МАЯ *. Пра таго, хто выракаецца сваіх папярэдніх слоў і дзеянняў. Гаворыць, калі поўнасцю адмаўляе сваё дачыненне да чаго-н.
ІГРУШКА — МІНУШКА, ЛЕТЦА МІНЕЦЦА, А Ў ВОЧЫ ТРЭБА ГЛЯДЗЕЦЦА. За малаважную прычыну не варта заводзіць звадку.
ІШОЎ ДЗЕД БЕДНЫ, ЗНАЙШОЎ КАЦЁЛ МЕДНЫ. Калі беднаму здараецца шчасце. Гл. с. 201.
79 👁