Старонка 44
◀ / 322 ▶
ЗАРАКАЛАСЯ СЬВІНЯ Ў ГАРОД ЛАЗІЦЬ. Прымаўляюць, калі шкоднік заракаецца шкоду рабіць, злачынца заракаецца злачынства рабіць і г. д. ЗАРУЧЫНЫ — РАЗЛУЧАНЫ, ВЯНЕЦ — УСЯМУ КАНЕЦ. Пра таго, хто дамагаецца, каб пасля заручын адмяніць вяселле. Федароўскі: Заручыўся — усцаўся, ажаніўся — усраўся. ЗАЎСЁДЫ БОЙСЯ СТАРОГА СТАРЦА Й НОВАГА БАГАТЫРА. Стары выцягне ўсё просьбамі, а багатыр пагрозамі і ашуканствам. ЗІМОВАЕ МУРАВАНЬНЯ, СТАРОГА КАХАНЬНЯ, П'ЯНАГА НАБАЖЭНСТВА — УСЁ ГЭТА БЛАЗЕНСТВА. Прымаўляюць, калі стары жэніцца. ЗЛОДЗІ ПЯРЭЙДЗЯ — ВУГЛЫ ПАКІНЯ; АГОНЬ ПЯРЭЙДЗЯ — ПОПІЛ ПАКІНЯ *. Прыгаворвае той, у каго дом і будынкі пагарэлі. ЗЛОДЗІЮ АДНА ДАРОГА, А ГАСПАДАРУ ДЗЕСІЦЬ. Сцвярджэнне, што злавіць злодзея — справа складаная. ЗНАЙКА ЛЯЖЫЦЬ, А НІЗНАЙКА БЯЖЫЦЬ. Калі хто знае сваю работу, то ёсць поспех у працы, а хто не разумее сваёй работы, той бегае і не мае поспеху. ЗНАЯ ЁН ТОЛЬКІ З НОСУ КАП! ДЫ Ў РОТ ХАП! Кажуць, калі блазен-падлетак умешваецца ў гутарку старэйшых і пачынае іх вучыць. Гл. с. 149. ЗОЛАТА І Ў ГРАЗІ БЛІШЧЫЦЬ *. Добрае нідзе не траціць сваіх выдатных якасцяў. Чалавек з вялікімі заслугамі заўсёды ў пашане. Санько: Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць); Золата і на сметніку відаць; Насовіч: Золата і ў попелу свеціцца; Федароўскі: Золато і ў попелі пазнаць. ЗЬ ЯДЫ НІ ЗАБАГАЦІІШ, А ТОЛЬКІ АПУЗАЦІІШ. Пра таго, хто мае ахвоту шмат есці. ЗЬМІЦІР ХІЦІР, АЛІ І САЎКА НІ ДУРНЫ *. Прыгаворваюць пра таго, хто не даўся, каб яго ашукалі. Грынблат: Хіцёр Міцёр, і Саўка (Кузьма) не дурак; Дзміцер хіцер, да і Саўка не дурак; Зміцер то хіцер, ды і Сава не дурань. З'ЕЎ СУЧКУ, ДЫК ЕЖ І СКУРКУ. Бяры і апошняе!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 322 ▶